Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь»
12:30, 12/09/2006, Уладзімер Арлоў

Веру ў нашу моладзь. Веру ў яе – сонечную, адукаваную, па-добраму зацятую. Веру ў яе – адкрытую сьвету і адданую Беларусі. Веру ў маладых, якія пад бел-чырвона-белым сьцягам выходзяць бараніць свае правы ў краіне, дзе нязгодныя апынаюцца за кратамі або бясьсьледна зьнікаюць. Веру ў юнакоў і дзяўчат, што ў сакавіку 2006-га стварылі выспу свабоды на пляцы, названым імі ў гонар Каліноўскага.

Веру ў сваіх сыноў Рамана і Багдана, якія гавораць са мной на адной мове і якія ня зьехалі за мяжу, хоць не па чутках ведаюць, што такое спэцназ і турэмная камэра.

Веру ў Паўла Севярынца, зь якім нядаўна на яго лясной катарзе піў гарбату за сталом, дзе ляжалі Біблія, том Васіля Быкава і пачаты рукапіс новай кнігі.

Веру ў ягонага сябра Сяргея Бахуна, які ўзяў днямі шлюб з маладой удавою забітага тэлеапэратара Сьвятланай Завадзкай, натхніўшы мяне на вясельлі на тост пра сям’ю як шэдэўр прыроды.

Веру ў маладыя сем’і, якія разумеюць, што гэтая унівэрсальная шэдэўральнасьць у нас мае адну асаблівасьць: сёньня ці не найперш ад яе, беларускае сям’і, залежыць само існаваньне краіны.

Веру ў школьнікаў і студэнтаў, што часам чытаюць мае кнігі і прысылаюць на сустрэчах пытаньні пра тое, ці трэба сучаснаму маладзёну-падпольшчыку ведаць гісторыю Беларусі, і пра тое, як загаварыць па-беларуску і выхаваць беларусамі дзяцей.

Веру ў сваіх маладых чытачоў, а таму трымаю дадзенае пасьля рэфэрэндуму 1995 году слова не адмаўляцца ні ад воднага запрашэньня спаткацца зь імі.

Веру ў маладых калегаў- літаратараў, якія насуперак афіцыйнай антыбеларушчыне ствараюць па-беларуску таленавітыя вершы й апавяданьні.

Веру, што наша моладзь – галоўны герой змаганьня за нашу будучыню.

Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь.

Уладзімер Арлоў.

Нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", адкуль у 1997 годзе быў звольнены з фармулёўкай “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Першыя літаратурныя творы былі зьмешчаныя у студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах "Блакітны ліхтар" і "Мілавіца". Аўтар трыццаці кніг прозы і паэзіі. За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў 1990 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаурэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтра. Творы Уладзімера Арлова перакладзеныя больш чым на дваццаць моў сьвету.



камэнтароў: 4

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: