Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валеры Дранчук піша старшыні Менскага гарадскога суду 13:12, 13/09/2006
Бацька палітвязня, актывіста грамадзянскай ініцыятывы па назіранню за выбарамі “Партнёрства” Цімоха Дранчука перадаў у гарадскі суд на імя старшыні Міхаіла Ардзякі пакет дакументаў, якія былі накіраваныя ў розныя інстанцыі ад імя бацькоў зняволеных і яго асабіста. “Гэта надзвычай актуальны эпісталярый, варты ўважлівага знаёмства напярэдадні разгляду касацыі, -- распавёў Валеры Дранчук прэс-цэнтру Хартыі’97. -- Гэта і Адкрыты ліст галаве Назіральніцкай місіі ад СНД Барысу Рушайле, і звароты да Генеральнага пракурора, дзе адкрыта і на ўвесь голас ставіцца пытанне пра катаванні зняволеных незаконным утрыманнем пад вартай, і шматлікія публікацыі ў незалежнай прэсе”.
Вось невялікая цытата з Адкрытага ліста Б.Рушайле, датаванага 26 лютага, на пяты дзень пасля затрымання актывістаў “Партнёрства”.
“Всмотритесь, Владимир Борисович, в лицо этой власти, в механизм «реальной» демократии страны осуществляемой Вами наблюдательной миссии.
Пытаясь осуществить общественный контроль за выборами, при этом ОСТАВАЯСЬ ОТКРЫТЫМИ для бронированных и вооруженных наблюдателей за «порядком», молодые люди демонстрировали ПРИВЕРЖЕННОСТЬ КОНСТИТУЦИИ, НОРМАМ ПРАВА, ГУМАНИСТИЧЕСКОЙ ЭТИКЕ, а не правилам «батьки», насаждающего в стране культ личности и политический «домострой». Усилия участников инициативы заслуживают, на мой взгляд, не расправы вооруженных нарядов госбезопасности, что мы с Вами наблюдаем, а, скорее и даже однозначно, – защиты, поощрения и заинтересованности со стороны государства ...”
Валеры Дранчук падзяліўся таксама намерам настойваць на правядзенні прэсавай канферэнцыі тых самых асобаў, якія збіралі журналістаў у лютым пасля затрымання “Партнёрства”.
“Няхай прыдуць тыя ж Сухарэнка, Міклашэвіч, Купрыянаў... Гэта павінна стаць нашай агульнай грамадзянскай акцыяй – паслухаць гэтых людзей, якія схлусілі на ўсю краіну. Спадзяюся, да акцыі далучацца і журналісцкія арганізацыі, і партыі, і сродкі масавай інфармацыі. Сёння ўлада хавае рукі, на якіх сляды злачынства. Гэтымі рукамі і была кінутая ў народ тая самая выбухоўка – пагроза тэракту, які белымі ніткамі прышывалі Партнэрству. Яна і павінна вярнуцца ў лагер тых, хто яе кінуў. Наша асабістая бяда ў тым, што дзеці незаконна адсядзелі пад вартай, а Цімафей і Мікалай засталіся сядзець пры цёмным святле на нарах, у неверагодна цяжкіх умовах утрымання”, — сказаў бацька палітвязня.