Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі невядомыя зьбілі маладзёвых актывістаў 11:21, 13/09/2006
У Гомелі працягваецца запалохваньне актыўнай моладзі, што апранае саколкі “За свабоду” і носіць апазыцыйныя значыкі. Нядаўна двух такіх маладзёнаў зьбілі невядомыя. Днямі раней прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зладзілі рэйд па месцах сустрэчы моладзі, спрабуючы пераканаць у правільнасьці абранага дзяржаўнага курсу, падчас якога сканфіскавалі значыкі “За свабоду” і акцый Салідарнасьці “16”.
У выходны нявызначаныя асобы зьбілі двух маладзёнаў у майках і значыках “За свабоду”. На сёньняшні момант адзін зь іх знаходзіцца ў больніцы з разьбітай губой і выбітымі зубамі.
Паводле словаў пацярпелых, да іх падыйшлі асобы атлетычнага целаскладу ў цёмнай вопратцы і шапачках. Правакатары пачалі задаваць пытаньні кшталту “зь якой вы арганізацыі?”, “што гэта за значакі?”, пасьля чаго пачалі зьбіваць моладзь за адмову зьняць саколкі “За Свабоду!”.
Пацярпелыя мяркуюць, што невядомыя ў сваіх паводзінах кіраваліся загадамі пэўных кампэтэнтных ворганаў. “Аднак гэтая падзея толькі ўпэўніла, што ўлады баяцца праяваў маладзёвай актыўнасьці”, -- гавораць яны.