Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Бобруйский курьер» не акрэдытоўваюць на «Дажынкі» 12:57, 14/09/2006
Недзяржаўная газета "Бобруйский курьер" не будзе акрэдытавана на фестывалі "Дажынкі-2006", які сёлета пройдзе ў Бабруйску напрыканцы верасня. Аб гэтым галоўнаму рэдактару газеты Анатолю Санаценка паведаміў па тэлефоне супрацоўнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Халамаў.
Свайго дазволу на гэта не даў Бабруйскі гарвыканкам, з якім, як можна было зразумець, "раілася" Упраўленне. Прычынай адказу ў акрэдытацыі "Бобруйского курьера" М. Халамаў назваў адсутнасць узаемадзейнасці газеты з уладамі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
11 верасня рэдакцыя выдання даслала ва ўпраўленне ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама ліст-заяўку з просьбай аб акрэдытацыі. Не атрымаўшы пісьмовага адказу на свой ліст ў адведзены заканадаўствам тэрмін, галоўны рэдактар "Бобруйского курьера" патэлефанаваў, каб высветліць сітуацыю, у аблвыканкам. Анатоль Санаценка папрасіў даць пісьмовы адказ на заяўку, як таго патрабуе ад атрымальніка запросу беларускае заканадаўства.