|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Усе на вуліцу! 12:09, 15/09/2006 “Увага!!! Пражываючым у інтэрнаце №2! Праводзіцца плянавая санітарная апрацоўка месцаў агульнага карыстаньня, кухняў, калідораў, падсобных памяшканьняў інтэрнату. Просьба да ўсіх пражываючых пакінуць інтэрнат 15 верасьня 2006 г. да 18 – 00. Вяртаньне ў інтэрнат 17 верасьня пасьля 15 – 00. Пытаньне пра вызваленьне ад заняткаў узгоднена. Заг. Інтэрната №2 Л.Н.Андросева” А зараз уявіце рэакцыю каля 500 іншагародніх студэнтаў, якіх сілком выганяюць на вуліцу на 2 дні і 2 ночы! Лягічныя пытаньні: Што за “санітарная апрацоўка”? Чаму студэнтаў прымушаюць шукаць сабе часовы прытулак ці ехаць дахаты? Дзе сапраўдная прычына тэрміновага высяленьня 500 (!!!) студэнтаў? Адказ на першае пытаньне прыходзіць даволі хутка. Кожнае лета ў інтэрнаце №2 Акадэміі кіраваньня праходзіць глябальная санітарная чыстка: на працягу жніўня ў кожным кутку будынка вытраўляюць пацукоў, тараканаў, прусакоў (здаецца, існаваньне ўсіх гэтых пачвараў па суседзтве са студэнтамі ні для каго не навіна). Прайшло ўсяго 2 тыдні, як студэнты Акадэміі кіраваньня засяліліся ў інтэрнат№2 – і тут нечакана спатрэбілася “санітарная апрацоўка”. Хаця пакуль пацукоў ня бачна, тараканаў таксама... Прыкладна тое ж самае адбывалася паўгода таму падчас так званых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: тады студэнтаў Акадэміі вызвалялі ад заняткаў на ўвесь тыдзень пры ўмове датэрміновага галасаваньня і ад’езду дахаты... Што ж на гэты раз? Сярод студэнтаў ходзіць толькі адна чутка-тлумачэньне: такі загад прымеркаваны да “Вялікага джынсавага фэсту”, які мае адбыцца на Плошчы Бангалор 16 верасьня 2006 года з 16 – 00 да 20 – 00. Ня гледзечы на тое, што мерапрыемства цалкам ДАЗВОЛЕНАЕ Менгарвыканкамам, Акадэмія кіраваньня вырашыла засьцерагчы сваіх студэнтаў ад “апазыцыйнага” канцэрту і мітынгу такім вось хлусьлівым шляхам... ![]() P.S. Просьба да ўсіх журналістаў і арганізацыяў, якія зацікаўлены ва ўсталяваньні справядлівасьці, узяць гэтую тэму “на распрацоўку”. Адрэса Інтэрнату №2 Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце: вул.Сурганава, 47/4 Адрэса Акадэміі кіраваньня: вул.Маскоўская, 17.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|