Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве прайшло шэсьце ў знак салідарнасьці з Беларусьсю (Фота) 23:12, 16/09/2006
У Варшаве адбылася акцыя салідарнасьці з Беларусьсю. У ей прынялі ўдзел больш за 200 маладых беларусаў і палякаў. На пачатку акцыі былі раздадзеныя інфармацыйныя улеткі на тэму акцыі 16 верасьня, а таксама джынсавыя і бел-чырвона-белыя стужкі. Затым калона на чале з вялікімі партрэтамі зніклых беларускіх апазыцыйных дзеячаў і нацыянальнымі беларускімі сьцягамі рушыла цэнтральнымі вуліцамі Варшавы.
На пляцы Замковым, у самым гістарычным цэнтры Варшавы, адбыўся мультымедыяльны паказ кароткіх фільмаў, прысвечаных сённяшняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Быў паказаны фільм, прысвечаны зніклым беларускім дзечам, пасля чаго былі запаленыя свечкі салідарнасьці.
На прыканцы адбыўся імправізаваны музычна-акустычны выступ беларускіх студэнтаў.
Акцыя прыцягнула увагу шматлікіх жыхароў Варшавы, а таксама турыстаў, якія з цікавасьцю падыходзілі і фатаграфавалі мерапрыемства.