Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Дранчук: «Вялікі джынсавы фэст» – дыямэнт гэтай восені
12:05, 18/09/2006

“Фэст пацьвердзіў, што “джынсавы” складнік дэмакратычнага руху ня толькі адметны і нечаканы, але змястоўны й прадуктыўны. Тут не адно добрая духовасьць, але і эстэтыка, і васільковасьць беларушчыны, і традыцыйны ўзор накшталт беларускага палатна. Мне ад самага пачатку, калі толькі-толькі пайшло на колер беларускай рэвалюцыі, гэтая ідэя вельмі спадабалася. Я не разумеў тады скептыкаў, якіх аказалася аж зашмат. І справа ня толькі ў тым, што джынсы блізкія да нашых зрэбнікаў, нашай кудзелі, -- гэта яшчэ як падхопяць дызайнеры і мадысты, вось пабачыце! – але ў прыгожым эпізодзе з хронікі супраціву: калі маладзён падняў над сабой сцяг-кашулю. Гэта ўжо сюжэт гісторыі – і якой гісторыі! Словам, я бачу тут дыямэнт. І вось заўчорашні фэст – таксама дыямэнт гэтай восені, лепш сказаць, выдатная абалонка з дыямэнтам у сярэдзіне”, -- заявіў Валеры Дранчук – беларускі эколаг, журналіст і бацька палітвязня, актывіста грамадзянскай ініцыятывы па назіраньню за выбарамі “Партнэрства” Цімафея Дранчука, каментуючы акцыю “Вялікі джынсавы фэст”, якая адбылася ў Менску 16 верасня.

“Яшчэ -- спроба залабадзённай інтэрпрэтацыі. Першая спроба. У пачатку – несумненна ўдалага – лічу, вялікія персьпектывы. Апушчу мноства дэталяў, скажу толькі, што фэст будзе мець свой маляўнічы працяг, яго будзе чакаць моладзь і на фэст пачне зьяжджацца сьвет. Гэта будзе ДАЛУЧЭНЬНЕ ДА БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУШЧЫНЫ, насуперак усялякім параноікам антыбеларушчыны з іхнім “недалучэньнем”, -- упэўнены Валеры Дранчук.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: