Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Швецыі салідарныя з Беларусьсю 15:56, 18/09/2006
Увечары 16 верасня у Карлкузе, Арэбра і шмат якіх іншых гарадах Швецыі запаліліся свечкі на ўспамін па зніклых беларускіх палітыках і ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Удзельнікамі акцый сталі прадстаўнікі Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваімі шведскімі партнерамі, паведамляе прэс-служба АГП.
Напярэдадні выбараў у Швецыі выказаць салідарнасць з Беларуссю прыйшлі прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі на чале з партыяй "Мадэратэ", прадстаўнікі маладзёвых арганізацыі ды простыя шведы.
Шведскія палітыкі распавялі прысутным пра стан дэмакратыі ў Беларусі і развіцце адносін паміж краінамі, а беларусы адказалі на шматлікія пытанні прысутных.
Пра правядзенне акцыі быў праінфармаваны Фрэдрык Раінфэльдт, які лідыруе ў барацьбе за пасаду прэм’ер-міністра Швецыі.