Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Кастрычніцкім пляцы «улыбаться нельзя»
12:40, 18/09/2006

17 верасня прайшоў адзін з самых шматлікіх флэш-мобаў. У ім удзельнічала... цэлая рота АМАПу (ніякіх перабольшванняў!) разам з двума аўтазакамі і «ПАЗікам», якія хаваліся за Палацам рэспублікі. На самім пляцу ў гэты час знаходзіліся яшчэ 10 амапаўцаў і прыкладна 30 супрацоўнікаў спецыяльных службаў у цывільным. Што і казаць - агульная колькасць так званых праваахоўных органаў на пляцы была ў 1.5 разы болей за звычайных мінакоў – паведамляюць на форуме Livejournal.com ўдзельнікі акцыі.

Нагадаем, што беларуская моладзь вырашыла выйсці 17 верасня ў 18:00 на Кастрычніцкі пляц і павольна шпацыраваць там хвілін 5-10, усміхаючыся людзям навакол.

На працягу прыкладна 40 хвілінаў на пляцы было нешта кшалту каменданцкай гадзіны. Як высветлілася, ля нулявога кіламетру "cтоять нельзя", побач з выхадам метро "сидеть нельзя", на відэаэкран "cмотреть нельзя". Але мобераў, якія па сцэнару павінны былі павольна шпацыраваць па ўсяму пляцу, гэта зусім не турбавала. На пытанні чаму тут нельга знаходзіцца і чым выклікана такая колькасць кораткастрыжаных байцоў са слухаўкамі, апошнія ці адказвалі "меньше знаешь - лучше спится", ці ўсё ж такі растлумачвалі, што сёння тут збіраюцца "которые со значками и которые "размаўляй са мной па-беларуску". Адразу ж стала відавочна, што без шчырых усмешак сёння ніяк не абыйдзецца.

Выхады з пляца ля ўніверсама Цэнтральны і Палаца прафсаюзаў хутчэй нагадвалі КПП. Некалькімі амапаўцамі праводзіўся жорсткі фэйс-кантроль на наяўнасць значак і сымболікі. Калі такая знаходзілася, яе забіралі, а з уладальнікамі развітваліся, разгортваючы іх у адваротным напрамку. Калі чалавек ішоў з заплечнікам, прасілі паказаць што ў ім знаходзіцца.

Самым цікавым персанажам у той вечар быў хлопец, які вырашыў прыйсці на пляц з таблічкай, на якой чамусьці знаходзіўся малюнак з фільму Матрыца і надпіс унізе "Разом нас богато!" Таблічку ён узняў на ўзровень сваіх вачэй. Яго ўчынак не да канца быў зразумелы, але ж калі ён хацеў такім чынам выклікаць у мобераў усмешкі - з гэтым ён справіўся проста цудоўна. Відавочна, што з ёй ён не прастаяў і хвіліны, пасля чаго яго затрымалі.

Адзін з самых смелых і заядлых мобераў на гэты раз прыйшоў у памаранчавай футболцы з надпісам "Свободу не спинити". Але ўжо праз некалькі хвілін ён вымушаны быў прайсці ў суправаджэнні двух супрацоўнікаў міліцыі за Палац рэспублікі. У машыне з ім крыху пагутарылі і растлумачылі, што тут "улыбаться нельзя". Пасля чаго канфіскавалі файную футболачку і вызвалілі.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: