Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве патрабуюць вызваліць Зміцера Дашкевіча 13:49, 19/09/2006
Каля беларускай амбасады ў Польшчы адбыўся пiкет супраць арышту лiдэра “Маладога Фронту” Зьмiцера Дашкевiча. Некалькi дзясяткаў маладых людзей сталi насупраць амбасады Беларусi i, трымаючы у рукох партрэты маладога палiтыка, патрабавалi яго неадкладнага вызваленьня.
Гэта акцыя стала пачаткам кампанii за свабоду Зьмiцера Дашкевiча, якую плянуюць правесьцi стыпэндыяты праграмы iмя Калiноўскага.
Гаворыць адзiн з удзельнiкаў акцыi, маладафронтавец Яуген Скрабутан:
- Мы вельмi абураныя тым, што дыктатарскi рэжым Лукашэнкi дайшоў да такога маразму, што абвiнавачвае палiтыкаў узроуня Дашкевiча у тэрарызме й лiчыць грамадзканебясьпечнымi. Гэта ня проста ганебна, гэта - фашызм, змаганьне з якiм мы лiчым для сябе сьятой справаю.
На гэтым тыднi адбудзецца разьмяркаваньне студэнтаў па розных польскiх гарадах, у вынiку чаго “калiноўцы” плянуюць ахапiць падобнымi акцыямi пратэсту ўсю Польшчу i тым самым паказаць салiдарнасьць са сваiм арыштаваным сябрам.