Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасьці ўздымаюць нацыянальныя сьцягі (Фота) 12:37, 20/09/2006
У нядзелю, 17 верасьня, берасьцейскія актывісты два разы на адным і тым жа месцы па прасьпекце Машэрава на пешаходным пераходзе каля аўтобуснага прыпынку "МОПРа" вывешвалі на слупе нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
Першы раз сьцяг быу вывешаны ў 21.40 і правісеў паўгадзіны. Яго ўбачылі шмат берасьцейцаў: і тыя, што былі на аўтобусных прыпынках ў абодвух напрамках руху, і тыя, што пераходзілі вуліцу ў гэтым месцы, і тыя, што праязджалі па прасьпекце.
Многія людзі здіўляліся, а хто меў пры сабе тэлефон ці камэру - фатаграфавалі і здымалі на відеа. За гэтыя паўгазіны ў гэтым месцы праехала больш за 10 аўтамабіляў міліцыі, але толькі ў 22.10 пад`ехаў міліцэйскі "бобік" з супрацьлеглага напрамку руху, пераехаў сустрэчную паласу, адтуль выйшаў міліцыянт, залез на дах свайго аўто і зьняў сьцяг.
Але доўга чакаць не давялося, і ў 22.50 на тым жа месцы быў вывешаны другі бел-чырвона-белы сьцяг. На гэты сьцяг міліцыянты адрэагавалі хутчэй - праз 15 хвілін на месцы быў той жа "бобік", а ў раёне з`явілася шмат міліцыянтаў, якія аглядвалі прылеглую тэрыторыю на наяўнасьць "бандытаў".