Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Лазоўская год чакае суду ў СІЗА
14:38, 20/09/2006

Заснавальніца першай у Беларусі крамы Hugo Boss працягвае сядзець на Валадарцы. Яе абвінавачваюць у эканамічным махлярстве, ёй пагражае ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня. Сьведкам выступае яе былы муж Алесь Суша.

Уладальніцу менскай крамы «Каміла», былую супрацоўніцу газэты «Навіны БНФ» ды радыё «Свабода» Ірыну Лазоўскую затрымалі 18 кастрычніка 2005 году па падазрэньні ў эканамічным махлярстве. Была заведзеная крымінальная справа.

З моманту затрыманьня І.Лазоўская ўтрымліваецца ў СІЗА на вул.Валадарскага. Сваёй віны яна не прызнае. Разам з Ірынай па справе ў якасьці абвінавачанага праходзіць яе брат Аляксандар. Ім закідаюць прысабечваньне маёмасьці, падробку, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак, блянкаў. Дзеяньні падазраваных кваліфікуюцца як махлярства, зьдзейсьненае ў асабліва буйных памерах. Акрамя таго, Лазоўскіх вінавацяць ва ўтойваньні падаткаў. Ірыне Лазоўскай, калі суд прызнае яе вінаватай паводле прад’яўленых абвінавачаньнем артыкулаў, пагражае ад 5 да 10 год зьняволеньня.

Паводле вэрсіі сьледзтва, менскія крамы Hugo Boss і Escada былі пабудаваныя супольна канадзкай, амэрыканскай і фінскай кампаніямі. Канадзкую кампанію праваахоўныя органы палічылі афшорнай, створанай на падстаўных асобаў. Фактычнымі ж уласьнікамі лічаць Лазоўскіх. Дырэктар фінскай кампаніі зьвярнуўся ў праваахоўныя органы з прэтэнзіяй да беларускіх партнэраў, зьвінаваціўшы тых у прысабечваньні супольнай маёмасьці.

Са словаў адваката І.Лазоўскай Ігара Суслава, на сёньняшні момант справа перапыненая – вядзецца судовая экспэртыза, распачатая каля месяца таму. «Магчыма, суд адбудзецца ў бліжэйшы час», – кажа сп.Суслаў.

Выклікае цікавасьць той факт, што адным з галоўных сьведкаў выступае яе былы муж Алесь Суша, зь якім Ірына разышлася чатыры гады таму і падзяліла бізнэс.

На думку сваякоў Лазоўскай, бізнэсоўку маглі папросту падставіць: «Яе вінавацяць, акрамя ўсяго, у крадзяжы маёмасьці сваёй жа крамы. Гэта нагадвае кампутары Марыніча». Ходзяць чуткі, што камусьці са сталічных чыноўнікаў глянулася прэстыжная гандлёвая плошча ў самым цэнтры Менску. На паседжаньнях суду Ірына Лазоўская выглядае блага – змучаная, заплаканая.

Справа Ірыны Лазоўскай выклікае шмат пытаньняў і нараджае неймаверныя чуткі. Так, аб прычыне прыпыненьня суду на час экспэртызы пляткараць, што гэтаму паспрыяла адна ўплывовая ў недалёкім мінулым чыноўніца, якую саму ад турмы ўратаваў яе былы начальнік.

Сямён Печанко, «Наша Ніва»


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: