Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяржука Лісічонка выклікаюць у пракуратуру 16:26, 20/09/2006
Сёньня ў 17.00 маладзёвага актывіста Сяржука Лісічонка выклікаюць у Рэспубліканскую пракуратуру на допыт па справе Маладога Фронту. Нагадаем, што на Сяржука была ўзбуджана крымінальная справа аб дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”.
Некалькі дзён таму па гэтым жа абвінавачваньні лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны й накіраваны ў СІЗА па вуліцы Валадарскага.