Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эпархіяльная рада чытае «жывыя журналы» сьвятароў
14:43, 20/09/2006

15 верасьня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні прайшло паседжаньне Эпархіяльнае рады пад старшынёўствам мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. На паседжаньні разглядалі пытаньні публіцыстычнай дзейнасьці клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сетцы Інтэрнэт і друкаваных выданьнях.

Як паведаміў выданьню «Праваслаўе ва Ўкраіне» рэфэрэнт у сувязях з СМІ Беларускага Экзархату архімандрыт Аляксей (Шынкевіч), гаворка ішла пра дзейнасьць сьвятара Аляксандра Шрамка, клірыка Сьвята-Пакроўскага храму места Менску. Айцец Аляксандар даўна вядомы карыстальнікам сеткі Інтэрнэт як аўтар сайту «Дзёньнік сьвятара», матэрыялы з каторага пазьней выдалі кніжкай. Апошнім часам а.Аляксандар пісаў публіцыстычныя артыкулы на розныя пільныя пытаньні царкоўнага жыцьця ў Беларусі, часам пытаньні тыя былі палемічныя, і публікаваў іх на сайце «Царква» і ў «Жывым журнале».

Як кажа архімандрыт Аляксей, у тых публікацыях а.Аляксандар Шрамко часьцяком выяўляў меркаваньні, якія «не адпавядаюць высокаму сану праваслаўнага сьвятара» і якія спрычыняліся да нэгатыўнае рэакцыі сярод праваслаўных інтэрнэт-карыстальнікаў. У Менскае эпархіяльнае ўпраўленьне зьвярталіся зьбянтэжаныя чытачы з водгукамі на выказваньні а.Аляксандра Шрамка ня толькі зь Беларусі, але і з Расеі, Украіны і Прыбалтыкі.

Эпархіяльная рада пастанавіла параіць а.Аляксандру Шрамку кінуць дзейнасьць у Інтэрнэце і засяродзіць свае высілкі беспасярэдне на пастырстве.

Рэдакцыя «Праваслаўя ва Ўкраіне» таксама зьвязалася з а.Аляксандрам Шрамком, аднак той адмовіўся камэнтаваць рашэньне Эпархіяльнае рады, паведамляе «Наша Нива».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: