Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На тры месяцы прыпынены выхад часопісу ARCHE
13:34, 21/09/2006

Сёньня рэдакцыя часопісу ARCHE атрымала ліст зь Міністэрства інфармацыі, датаваны 19 верасьня 2006 г. У лісьце ўтрымліваецца другое папярэджаньне і прыпыненьне выданьня часопісу на тры месяцы. Папярэджаньне вынесенае за парушэньне артыкулу №11 «Закону РБ аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». Падстава – за зьмену тэматыкі (спэцыялізацыі) часопісу «ARCHE», публікацыямі грамадзка-палітычнага характару. У выніку на падставе арт. 16 «Закону РБ аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы выданьне часопісу «ARCHE».

Галоўны рэдактар Валер Булгакаў мяркуе, што сапраўднай прычынай прыпыненьня ёсьць апошні (№9, 2006) нумар часопісу, дзе на вокладцы адлюстраваныя твары работнікаў спэцслужбаў, якія выцясьняюць дэманстрантаў з праспэкту каля менскага ГУМа падчас падзеяў 25 Сакавіка.

«Мабыць, цэнзарам таксама не спадабаліся вялікія (на 60 старонак) успаміны дэпутатаў пра выкіданьне галадоўшчыкаў з Авальнай Залі Вярхоўнага савету ў красавіку 1995 г., а таксама перадрук выступаў А. Лукашэнкі і палкоўніка Цесаўца, што кіраваў апэрацыяй», – зазначае В. Булгакаў у інтэрв’ю “Наша Ніве”.

Цікава, што ўвесь 2005 г. у Міністэрстве інфармацыі ляжала заява выдаўцоў часопісу «ARCHE» з просьбай перарэгістраваць выданьне як «грамадзка-палітычнае», але задаволена яна не была.

Па словах Валера Булгакава, гэта ўжо трэцяе, пачынаючы з 2004 г., папарэджаньне «ARCHE» за «самавольную» зьмену тэматыкі і першае ў гісторыі часопісу прыпыненьне яго выхаду на 3 месяцы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: