Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Салігорску прайшла акцыя ў падтрымку Зміцера Дашкевіча (Фота) 14:45, 21/09/2006
20 верасня маладзёвыя актывісты Салігорску правялі акцыю ў падтрымку палітзьняволеннага Зьмітра Дашкевіча. Лідэр “Маладога Фронта” быў арыштаваны 15 верасьня і зараз знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незрэгістраваннай арганізацыі. Зьмітру пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
На цэнтральным пляцы Салігорску сабраліся прадстаўнікі моладзевага дэмакратычнага руху. Людзі цягам 15 хвілінаў трымалі ў руках партрэты Дашкевіча.
- Мы ведаем, наколькі важна адчуваць падтрымку сяброў, ведаць што ты не адзін. Большасць з нас ведае Зьмітра. І мы абураны, што зараз ён знаходзіцца за кратамі, толькі з-за таго, што любіць Беларус, - кажа адзін з удзельнікаў акцыі.
У Салігорску плянуецца шэраг мерапрыемстваў у падтрымку маладога палітыка.