Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Маскву» пабудуюць на касцях беларусаў
10:39, 21/09/2006

Гістарычных помнікаў у Мінску становіцца ўсё меней. Пасля двух разбуральных войнаў, а таксама вынішчальнай сілы камунізму, калі ў сталіцы амаль не засталося старых пабудоў, за справу імпэтна ўзяўся і прэзідэнт краіны. Яшчэ не сціхла рэха нядаўніх руйнаванняў у раёне Нямігі, будынкаў у Гродне, як Лукашэнка ўласна зацвярджае праект будаўніцтва Дома Масквы. Знешне прадстаўніцтва расійскай сталіцы дакладна паўтарае будынак маскоўскай мэрыі. Па інфармацыі “Еўрапейскага радыё”, такую ідэю выказаў былы архітэктар Мінску Юры Грыгор’еў, які ўжо з дзесятак гадоў працуе намеснікам галоўнага архітэктара Масквы.

Акрамя офісаў, на плошчы больш за 6 тысяч квадратных метраў змесціцца гатэль на 200 месцаў, кінаканцэртная зала на 300 асобаў, выставачныя павільёны, канферэнц-зала, рэстаран, кавярня і крама сувеніраў. А пабудуюць Дом Масквы на месцы, дзе паводле народнага падання некалі стаяў млын волата Мянеска, ад імя якога і пайшла назва нашай сталіцы. У XVIII стагоддзі тут з’явіліся праваслаўныя Старажоўскія могілкі, якія часткова былі знішчаны ў 1985-86-м гадах. Апроч гэтага, на думку гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, вельмі істотна сказіцца панарама гораду.

«Там засталіся рэшткі старасвецкіх могілак. І вось на гэтых могілках будзе будаўніцтва. Перад тым будзе знесены невялікі будынак саракавых гадоў XX стагоддзя Дома дзіцячай творчасці. Такім чынам, царква Марыі Магдалены апынулася з усіх бакоў закрытай, але можна было б весці размову, што шляхам разборкі суседняга дома, мы калі-небудзь адкрыем від на царкву. Калі побач, на тым месцы, дзе цяпер стаіць Дом дзіцячай творчасці, які для Мінску таксама ёсць помнікам архітэктуры, будзе ўзведзены гіганцкі будынак, натуральна, што ў ягоным ценю апынецца царква Марыі Магдалены, а таксама непапраўна сказіцца ўся панарама гэтай часткі гораду», -- паведаміў Харэўскі «Еўрапейскаму радыё».

Пра старыя могілкі, як аказваецца, не ведаюць нават у Камітэце горадабудаўніцтва Мінску. Адна з адказных асобаў гэтай установы са здзіўленнем пачула падобную інфармацыю:

«Какое Старожёвское? Это улица Старожёвская. Он совсем, объект Дом Москвы, садится около банка «Беларусь». Вот в районе, там, где есть Дом Пионеров, что ли, такой. Вот вместо этих объектов, а не на какие могилки он не садится».

Адной з праблемаў Сяргей Харэўскі бачыць і тое, што руйнуючы гістарычную спадчыну сталіцы, улады не абмяркоўваюць падобныя пытанні ў грамадстве.

«Такія праекты, такога плана, такога маштабу, натуральна, нельга праводзіць без узгаднення з архітэктарамі, археолагамі, рэстаўратарамі — без шырокага грамадскага абмеркавання. А так, даводзяць ужо да ведама, постфактум, што ў лютым там пабудуюць нам «кусочек Москвы», -- кажа Сяргей Харэўскі.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: