Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Малады фронт» распачынае акцыі ў абарону Дашкевіча
18:16, 22/09/2006

У пятніцу ва ўправе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя сяброў арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Хведарука, Насты Палажанкі і Паўла Красоўскага. Нагода: арышт і высоўваньне афіцыйнага абвінавачваньня сустаршыні «МФ» Зьмітру Дашкевічу.

Як паведамляе “Наша Ніва”, юнакі сказалі, што ўжо найбліжэйшым часам яны зьбіраюцца распачаць агульнарэспубліканскую кампанію, якая будзе мець на мэце вулічныя акцыі, вывешваньне расьцяжак і многае іншае. Актывісты зьбіраюцца праводзіць акцыі да той пары пакуль Дашкевіч ня будзе вызвалены.

Юрыст Валянцін Стэфановіч адзначыў, што для Зьмітра Дашкевіча была абраная мера стрыманьня, як утрыманьне пад вартай, з той нагоды, што ён аднойчы не зьявіўся на допыт, хоць загадзя паведаміў у пракуратуру аб тым, што ня зможа на ім быць, а таксама таму, што не пражывае стала на месцы прапіскі – у Старых Дарогах.

Моладзь выказала ўпэўненасьць у тым, што нягледзечы на крымінальны перасьлед, «Малады фронт» будзе працгваць сваю дзейнасьць, як у сталіцы, гэтак і ў рэгіёнах. Таксама была выказана жаданьне працаваць у самых неспрыяльных умовах.

Сёньня прайшоў чарговы допыт па справе «Маладога фронту» Сержука Лісічонка. Наста Палажанка выказала думку, што Дашкевіч на судзе ня будзе адмаўляцца ад удзелу ў «Маладым фронце», ён мае па гэтым пытаньні досыць прынцыповаю пазыцыю.

Дарэчы, ад Зьмітра з Валадаркі пачалі прыходзіць першыя лісты. Ён піша, што трымаецца досыць добра, хоць камэра перанаселеная на 12 месцаў 20 арыштантаў. Большасьць зь іх паліць, а Дашкевіч ня можа пераносіць тытунёвага дыму. Разам з тым ён не губляе надзеі і верыць, што ўжо досыць скора апынецца на волі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: