Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах страйкавалі працаўніцы фабрыкі «Баверці» 13:13, 22/09/2006
Незапланаваны страйк учынілі 21 верасня працаўніцы баранавіцкай трыкатажнай фабрыкі «Баверці». Як паведамляе «Еўрапейскае радыё», тыдзень таму быў падпісаны загад аб далучэнні стратнага прадпрыемства да вытворчага баваўнянага аб’яднання, якое таксама знаходзіцца не ў лепшым становішчы. Па сутнасці, гэта далучэнне — страта трыкатажнікамі працы, бо іх вытворчасць існаваць не будзе. Гэта значыць, што трэба перавучвацца, набываць новую прафесію, па сутнасці, усё пачынаць з пачатку.
Вязальшчыцы, якіх адправілі ў вымушаны адпачынак за свой кошт, прыйшлі ў цэх, каб выказаць сваю незадаволенасць тым, што адбываецца з прадпрыемствам. Да тых, хто прыйшоў здому, далучыліся і швачкі, якія спынілі абсталяванне. Жанчыны, якія было больш за 40 чалавек, проста крычалі пра тое, што некаторым з іх засталося год-два да пенсіі і перавучвацца ўжо позна.
Паводле словаў генеральнага дырэктара баваўнянага аб’яднання Аляксандра Селіфонтава, у веданне якога пераходзіць «Баверці», апошнім часам фабрыка несла страты па 30-40 мільёнаў рублёў у месяц. Дзесяць год яна працавала на сыравіне заказчыка, там даўно састарэла абсталяванне, страціліся рынкі збыту. Шмат спецыялістаў сышло з прадпрыемства. На тое, каб аднавіць вытворчасць, патрэбна 5 мільярдаў рублёў.
Магчыма, гэта аб’ектыўныя прычыны, але ж 140 працаўнікоў фабрыкі, сярод якіх 136 — жанчыны, зараз вымушаныя ісці на баваўняны камбінат на працу больш нізкай кваліфікацыі. А з 36 інжынерна-тэхнічных работнікаў будуць працаўладкаваныя тольткі 10.