Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Воршы пададзеная заява на правядзеньне мітынгу ў абарону незалежнасьці 13:49, 22/09/2006
Кіраўніком гарадзкой аршанскай арганізацыі Партыі БНФ Алесем Шутавым і кіраўніком штабу Аляксандра Мілінкевіча падчас выбараў Васілем Леўчанкавым была пададзеная ў аршанскі гарвыканкам заява на правядзеньне 30 верасьня гарадзкога мітынгу ў абарону незалежнасьці.
"Мы плянуем, - кажа Алесь Шутаў, - што ў мітынгу возьме ўдзел і лідэр аб`яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч".
Нагадаем, што за апошні месяц падобныя мітынгі былі забароненыя ў Лідзе й Баранавічах, а таксама ў большасьці гарадоў Менскай вобласьці.