Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зміцер Дашкевіч: лісты з «Валадаркі»
14:15, 25/09/2006

23 верасьня сябры і паплечнікі лідэра “Маладога Фронта” Зьмітра Дашкевіча атрымалі першыя ягоныя лісты з ізалятара ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Валадарскага. Датаваныя яны 19 верасьня.

«Прывітаньне, сябры!

У мяне ўсё добра, уваходжу ў спакойны рытм жыцьця на Валадарцы. Кепска, што патрапіў на выходныя, таму тры дні вымушаны сядзець у «адстойніку». Гэта такія камэры, што служаць перавалачную базаю перад самою «валадаркаю». У памяшканьні 12 мэтраў квадратных сядзіць 25 чалавек. Спалі трое сутак седзячы. Кумар ад цыгарэтаў такі, што ня бачна суседняй сьцяны – з усіх я адзін не палю.

Сёньня паднялі ў «хату» №92. Тут крыху весялей – 16 шконак і 21 чалавек. Сматрыла хаты – малады хлопец, гадоў мае 27. Паціху абжываюся. Як казаў наш брат Фінік, «мышыная вазьня».

Час, безумоўна цяжкі. Выпрабавальны. Ад таго, як мы пераадолеем гэтыя выпрабаваньні, будзе залежыць лёс « Маладога Фронту» і лёс беларускай моладзі, каторая, я больш чым перакананы, згуртуецца вельмі шмат у выпадку спыненьня нашай дзейнасьці».

У адным зь лістоў Зьміцер піша, што чакаў такога павароту падзеяў, хаця ня думаў, што «закрыюць» яго так хутка, -- паведамляе “Наша Ніва”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: