Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ежы Гедройць: культура й палітыка
14:03, 26/09/2006

У бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту адбываецца міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Ежы Гедройць: культура й палітыка 20-га стагодзьдзя”. Сустрэча праходзіць з нагоды 100-й гадавіны нараджэньня вядомага эміграцыйнага дзеяча, які, між іншым, нарадзіўся ў Менску.

Цягам трох дзён у Варшаўскім унівэрсытэце будуць сустракацца палітыкі, куртуролягі, філёзафы, журналісты ды гісторыкі з розных краінаў Эўропы, каб паспрабаваць ацаніць уклад Ежы Гедройця ў гісторыю Ўсходняй Эўропы, а таксама ягоную спадчыну. Урачыстае адкрыцьцё адбылося з удзелам Міністра культуры Польшчы Казімежа Міхала Ўяздоўскага, які зачытаў вітальны ліст ад прэзыдэнта краіны.

Першая частка канфэрэнцыі была прысьвечана значэньню палітычнай канцэпцыі Ежы Гедройця. З дакладам на гэтую тэму выступіў былы міністар замежных справаў Польшчы Ўладыслаў Барташэўскі. Пазьней адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнай шыльды, прысьвечанай Гедройцю.

Другая частка прайшла пад назовам "Сярод сяброў і суседзяў." У ёй узялі ўдзел гісторыкі й палітыкі зь Летувы, Украіны й Беларусі. Беларускі бок прадставілі Станіслаў Шушкевіч ды Лявон Баршчэўскі. Падчас прамовы прафэсар Шушкевіч зазначыў, што ідэі Ежы Гедройця з прыходам дэмакратычнай і прабеларускай улады абавязкова будуць рэалізаваныя ў нашай краіне. Ганаровы старшыня ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі падкрэсьліў, што ў пасьляваенны час ніхто так не адстойваў інтарэсаў Беларусі ў Заходняй Эўропе як Ежы Гедройць.

Канфэрэнцыя будзе адбывацца да серады. Будзе адчынена выстава, прысьвечаная Ежы Гедройцю, а таксама адбудзецца больш за 20 выступаў гасьцей сустрэчы, паведамляе “Радыё Палонія”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: