Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілеўскія ўлады адмовілі ў сустрэчы Мілінкевіча з гараджанамі 17:47, 26/09/2006
Гарадскія ўлады Магілёва не дазволілі сябрам апазіцыйных партыяў правесці пікеты і мітынг, на якіх быў запланаваны ўдзел лідэра аб’ядеаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
30 верасня ў Магілёве грамадскія актывісты меліся правесці два інфармацыйныя пікеты і мітынг-сустрэчу з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам.
Магілёўскі гарвыканкам ня стаў разглядаць заявак на акцыі, спаслаўшыся на адсутнасць поўнага пакунку дакументаў- у прыватнасці, дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі.
Грамадскія актывісты плянуюць падаваць новую заяўку, падае «Радыё Свабода».