Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фінькевічу адмаўляюць у шпіталізацыі 14:42, 27/09/2006
Адному зь лідэраў Маладога Фронту, палітвязьню Артуру Фінькевічу, становішча якога днямі вельмі пагоршылася, кіраўніцтва магілёўскае спецкамэндатуры адмаўляе ў шпіталізыцыі.
Як паведаміла прэс-служба магілёўскага «Маладога Фронту», нягледзячы на тое, што Артур днямі захварэў і ў яго тэмпература амаль пад 39, адміністрацыя спецкамэндатуры, у якой моладзевы лідэр адбывае пакараньне, адмаўляецца накіраваць яго ў шпіталь.