|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Саліст групы «Чырвоным па белым»: «Крыўдна ўсё гэта бачыць!» 11:39, 27/09/2006 Тое, што ў нашай краіне забароненыя незалежныя газэты, ведаюць усе. Тое, што rock – гэта музыка сатаністаў, вучаць малых дзяцей у школе. А за тое, што кажаш дрэнна пра прэзідэнта, дык вогуле ў турму саджаюць. Зараз, да гэтага скарочанага сьпісу далучылі яшчэ Hip-Hop, на выканаўцаў якога палююць, як на нейкую жывёліну ў лесе. Я апошнім часам гуляючы па Менску, заўважаю жахлівую дэградацыю моладзі. Маладыя людзі, якія не маюць ніякіх пэрспэктыў, проста духоўна паміраюць. А ўлада робіць усё, каб ім у гэтым дапамагчы. Вядома – дурным натоўпам прасьцей кіраваць. Людзі нічым не цікавяцца. Але ёсьць горстка адважных, вумных, інтэлігентных хлапчукоў й дзяўчын, якім не бязрозьніцы ў якой яны краіне жывуць. Але і яны не могуць прыйсьці ў добрае кафэ, нармальна, культурна адпачыць, паслухаць любімы гурт, бо ў кафэ гэтае зьяжжаюцца КДБісты і правакатары. Што ім рабіць?! Ідучы праз парк, або нейкае іншае мейсца, дзе больш за тры лаўкі, адчуваеш сябе нейкім йога, ідучым боса па разьбітым шкле бутэлек. Краіна пераўтварылася ў нейкую вялізарную турму! Клетку! А кіруюць гэтымі несьвядомымі вязьнямі горстка людзей з дапамагатымі, халуямі. На што я гэта ўсё пішу?! А проста – набалела! ЗАМАРКЕТАВАЛА!!! Крыўдна гэта ўсё бачыць. Крыўдна калі запрашаеш сваіх сябраў на свой выступ, а ён не адбываецца. Крыўдна калі прыяджаюць асобы зь іншых гарадоў кабпаслухаць цябе, а ты неможаш нават выйсьці на сцэну, бо ведаеш, што зыйдзеш з яе ў наручніках. А за што?! А за праўду! Так яно было і некалькі дзён таму, калі павінен быў адбыцца наш канцэрт – Чырвоным па Белым. Цікава, што павінен ён быў адбыцца роўна поўгода пасьля той страшэннай ночы, калі быў зьверскі разбураны палатачны гарадок. А магло скончыцца вельмі падобна, шматлікімі затрыманьнямі ўдзельнікаў канцэрту. Што-ж такога там здарылася? З пачатку ўсё ішло добра. Была вызначана дата. Людзі былі паінфармаваныя. Квіткі былі распроданы ўжо на два дні перад канцэртам, прыйшлося дадрукоўваць. За дзень да выступу тэлефануе да мяне арганізатар і кажа, што мае прыкрую навіну – канцэрту не будзе. Прыйшлі людзі з ворганаў, націснулі на ўладальніка клюбу, прымусілі яго адмовіцца ад папярэдняй дамовы й зачыніць клюб ад 17-ай гадзіны, у адзін з самых гандлёвых дзён. Віны яго ў гэтым няма. Не зрабіў ён гэта з уласнай волі. Я яго разумею. Ну што-ж, прыйшлося пагадзіцца. Але не. Наступнага дня з раніцы зноў званок. Атрымалася дамовіцца з іншым клюбам й канцэрт адбудзецца. Камень з сэрца. Вельмі хацелася выступіць, заграць для людзей, якім неабыякава наша слова. Да клюбу пад`ехалі раней, усё выглядала добра. Хоць месца меньш, сцэна невялікая, але якая розьніца, не гэта было галоўнае. Звольна пачалізыходзіцца людзі. Уваўсіх быў вельмі добры гумар. Жартавалі, гутарылі і чакалі... паволі збліжалася восьмая, час пачатку канцэрту. Раптам на вуліцы зьявіліся падозраныя людзі ў скураных куртках, не заўважылі іх хіба толькі сьляпыя, а такіх я там не бачыў. У самым клюбе невядома адкуль знайшліся хлопцы ў спартыўных касьцюмах з тупым выразам твара, ад якіх дарэчы сьмярдзела перагарам так, што стоячы пяць метраў ад іх, я яго чуў. "Спарцьмены" пачалі, нібыта зь цікавасьці прабаваць даведацца, што тут адбываецца, хто выступае. Людзі якія прыйшлі на канцэрт, хутка зразумелі, што гэта нехта "левы" й пажымаючы плячыма адказвалі, што самі не ведаюць, прыйшлі проста піва папіць. Адразу зьяўляюцца пытаньні: якім чынам ахова прапусьціла гэтае быдла, калі ўваход быў толькі на квіток. Не веру я ў тое, што гэтая п`янь набыла б квіткі невадаючы нават хто выступае, замест таго каб набыць сабе гарэлкі. Лёгіка праста, тлумачыць ня трэба. Гледачы, якія прыйшлі паслухаць музыкі й проста адпачыць, хутка здагадаліся, што нешта тут неладнае й пачалі выходзіць з клюбу. Ужо было зразумела, што рыхтуецца нейкая правакацыя. Бойку распачаць было б не цяжка, а далей бяры, хто трапіцца ў рукі. Затрымаць маглі ўсіх. Ім быў патрэбны толькі повад. Па інфармацыях, у клюбе знаходзілася некалькі КДБістаў, на вуліцы таксама, на паркінгу ў машыне сядзела яшчэ некалькі міліцыянтаў й людзей у "гражданке". Пазьней я быў папярэджаны даверанымі мне людзьмі, якія чулі загад "браць у клюбе", які даносіўся з рацыі аднаго "супрацоўніка", які стаяў ля паркінгу. Стала зразумела, што выступаць было вельмі небяспечна, як для мяне, так і для людзей якія прыйшлі паглядзець канцэрт. Я па-частцы чуў адказнасьць за слухачоў, таксама лічыўся з тым, што мяне могуць "узяць", таму было вырашына хутка зьяжджаць з месца канцэрту. Рызыкаваць небыло малейшай ахвоты. Пасадзіць маглі за што заўгодна, пазьней сказаць, што "ругался матом". Вельмі шкада, што не атрымалася нармальна выступіць. Шкада тых людзей якія прыехалі на канцэрт з іншых гарадоў, арганізатара якога гэта каштавала шмат працы й нэрваў. Яму хачу асабліва падзякаваць, не часта сустракаюцца так адказныя людзі. Вы ведаеце ў якой мы жывем краіне, таму спадзяюся разумееце, чаму так усё скончылася. Трэба шукаць выйсьцяў з розных сытуацый і веру, што хутка ўсё зьменіца на лепшае! Да сустрэчы сябры! Кроў (ЧпБ)
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|