Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іна Кулей дапытаная па крымінальнай справе 17:01, 27/09/2006
Сёння Іна Кулей, старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, жонка лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, была выклікана ў Першамайскі РУУС Мінска для допыту ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатай супраць яе сына Ігара Кулея. Сведчыць супраць сына Іна Кулей адмовілася, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што 27 жніўня на БТ прайшла інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адносінах да Ігара Кулея. Яго вінавацяць нібыта ва ўхіленні ад агульнай вайсковай павіннасці. Паводле беларускага тэлеканала хлопец быццам бы падаў у Брэсцкі ваенкамат фальшывую медычную даведку.
Іна Кулей абвяргае ўсе прэтэнзіі следчых органаў і перакананая, што крымінальная справа, заведзеная супраць яе сына з’яўляецца палітычнай замовай і накіраваная на дыскрэдытацыю лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча і яго сям’і.