Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Воршы сотні мэдыкаў могуць страціць працу
10:28, 27/09/2006

У Воршы пад пагрозай ліквідацыі апынуўся былы чыгуначны шпіталь. Ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя па рацыяналізацыі выдаткаў на ўтрыманьне аршанскіх мэдычных установаў вельмі балюча ўдарыла як раз па пэрсаналу гэтай бальніцы, бо беларуская чыгунка спыніла ейнае фінансаваньне, а ў гарадзкім бюджэце на гэта сродкаў таксама няма.

Тым больш, паведамляе “Радыё Рацыя”, ў Воршы якраз ідзе рэканструкцыя 1-ай гарадзкой бальніцы імя Сямашкі. Пад гэты праект, які ўключае пабудову новага апэрацыйнага блёку і рэанімацыйнага аддзяленьня, у 2005 годзе заклалі 2 мільярды рублёў. Вялікая дапамога і абласнога бюджэту. Толькі на новае абсталяваньне, якое зробленае па апошніх дасягненьнях у тэхніцы, разам выдаткуецца блізка паўтары мільярда. У грандыёзныя пляны перабудовы аршанскай мэдыцыны шпіталь ня трапіў. Але ён, падобна ўсім чыгуначным мэдычным установам, мае таксама вельмі добрае абсталяваньне, у ім напрацаваныя арыгінальныя мэтодыкі апэрацыяў ды лячэньня розных захворваньняў.

Шматлікія камісіі пакуль прыйшлі да высновы, што былая чыгуначная бальніца нерэнтабельная, бо на пяць соцень мэдпэрсаналу замала ложкаў-месцаў. Калі ў „нармальнай” клініцы — 6-8 ложкаў у палаце, то тут у два разы меней. Пацыенты дастаткова грунтоўна забясьпечаныя ўсім неабходным. У краіне з найвышэйшымі тэмпамі разьвіцьця гэткае становішча вельмі зьдзіўляе чыноўнікаў.

У пятніцу было прынятае канчатковае рашэньне: зачыніць установу нават не з пачатку наступнага году, як плянавалася раней, а з 1 лістапада. Гэта выклікала шок ня толькі ў супрацоўнікаў шпіталю, але ўва многіх аршанцаў, якія лічаць чыгуначную больніцу лепшай у горадзе. Большасьць пэрсаналу на выходныя засталася на працоўных месцах. Іх падтрымалі хворыя, якіх павыпісвалі ў пятніцу.

Спадзяваньні пакуль, як заўсёды, на адну асобу: можа ўбачыць і нарэшце забароніць рушыць тое, што добра працуе. І гэткім чынам выратуе ад беспрацоўя 300 чалавек сярэдняга мэдычнага пэрсаналу, якія ня здолеюць знайці працу па спэцыяльнасьцях у Воршы, а таксама дзясяткаў дактароў, значнай частцы зь якіх месцаў у іншых бальніцах ня хопіць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: