Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рада правоў чалавека ААН абмяркуе становішча ў Беларусі
10:26, 27/09/2006

Сёньня ў Жэнэве на другой сэсіі Рады правоў чалавека ААН спэцыяльны дакладчык па Беларусі Адрыян Сэвэрын мае выступіць cа справаздачай аб беларускай сытуацыі. Яшчэ 19 верасьня спадар Сэвэрын меўся прадставіць гэты дакумэнт. Але тады разгляд пытаньня перанесьлі на 27 верасьня.

Галоўнай тэзай справаздачы спэцдакладчыка ААН па Беларусі аналітыкі лічаць наступную – "за апошнія два гады становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца". Адрыян Сэвэрын заклікае беларускія ўлады "скончыць арышты і зьбіцьцё" ды пакараць вінаватых у парушэньні правоў чалавека. Ён зьвяртаецца з заклікам да Рады ААН "расьсьледаваць датычнасьць вышэйшых чыноўнікаў да зьнікненьня і забойства палітыкаў і журналіста".

Усё гэтыя цытаты ўзятыя са справаздачы спадара Сэвэрына, якая патрапіла ў мэдыі яшчэ 19 верасьня. У той дзень з-за арганізацыйных накладак выступ не адбыўся. Валянцін Стэфановіч – сябра беларускай незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна" таксама пазнаёміўся са справаздачай спэцдакладчыка па Беларусі:

"Безумоўна, я пагаджаюся з тымі высновамі, якія робіць Сэвэрын. Становішча з правамі чалавека ў нас пагоршылася. Гэта адзначаюць і беларускія праваабаронцы. Сёлета сытуацыя асабліва жорсткая. Гэта зьвязана яшчэ і з тым, што адбываліся прэзыдэнцкія выбары. Таму было даволі моцнае абвастрэньне з боку ўладаў. Гэта і шматлікія затрыманьні, і вялікая колькасьць крымінальных спраў. 23 чалавекі па іх праходзілі – бальшыня зь іх ужо асуджаная на розныя тэрміны пазбаўленьня волі. Працягваецца пагаршэньне сытуацыі са свабодай слова, свабодай сумленьня", -- заявіў праваабаронца “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: