Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязня Цімафея Дранчука перавялі ў мінскую калонію
16:49, 28/09/2006

Актывіста грамадскай ініцыятывы па назіранню за выбарамі "Партнёрства" Цімафея Дранчука перавялі з следчага ізалятара ГУУС Мінгарвыканкама, дзе ён утрымліваўся апошнія месяцы, у менскую калонію №1, дзе раней адбывалі пакаранне палітвязні Міхаіл Марыніч, Андрэй Клімаў, Аляксандр Васільеў і іншыя апазіцыянеры. Аб гэтым прэсс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў бацька палітвязня Валерый Дранчук.

Нагадаем, што Цімафей Дранчук 4 жніўня был асуджаны судом Цэнтральнага раёна да аднаго году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Актывіста "Партнёрства" абвінавацілі ў парушэнні ст. 193 Крымінальнага кодэксу - "выступленне ад асобы незарэгістраванай арганізацыі". Гаворка ідзе аб «палітычных» папраўках у Крымінальны кодэкс, занесеных напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

У апошнім лісце дахаты Цімафей Дранчук паведамляў, што ў СІЗА яго ўтрымоўваюць у перанаселенай камеры, і ў яго рэзка пагоршыўся зрок.

Нагадаем, што гэта далёка не першы выпадак пагаршэння здароўя палітвязняў у турмах. Адвакаты і сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна ўвесь час паведамляюць аб пагаршэнні стану здароўя палітвязня - ў яго з`явіліся праблемы з сэрцам і ныркамі.

У сакавіку 2005 года палітвязень Міхаіл Марыніч перанёс інсульт у Аршанскай калоніі. Толькі дзякуючы ўмяшанню беларускай і міжнароднай грамадскасці, якая правяла шматлікія акцыі пратэсту, Марыніча шпіталізавалі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь. Аднак пасля выхаду з турмы Марыніч беззваротна страціў здароўе.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: