Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Знойдзены новы вораг - інфармацыя
13:28, 28/09/2006

Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікую пагрозу для дзяржаваў СНД ва ўзмацненні інфармацыйнай агрэсіі звонку."Адна з адметных асаблівасцей сучасных пагроз - гэта іх перанос у інфармацыйную прастору," - заявіў А. Лукашэнка, сустракаючыся ў Мінску з кіраўнікамі ворганаў бяспекі і разведвальных служб Супольнасці.

Апошія падзеі, з яго слоў, "цалкам падцвердзілі тэзіс аб тым, што інфармацыя ў сучаснам свеце - гэта стратэгічны фактар. Менавіта праз гэта асяродзе ў постіндустрыяльным грамадстве ажыццяўляецца разбурэнне асноў нацыянальнай бяспекі дзяржавы", - сказаў кіраўнік дзяржавы. У якасці прыкладаў ён назваў Балканы, Бліжні Ўсход, рэгіён Персіцкага заліву. "Гэта тыя гарачыя кропкі, дзе ўсё пачыналася і інфармацыйная інтэрвенцыя", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

А. Лукашэнка лічыць, што "прагноз развіцця міжнароднага становішча кажа аб тым, што інфармацыйная агрэссія як эфектыўная форма дэструктыўнага ўздзеяння звонку, будзе пашырацца. Асноўная мэта, на якую накіроўваецца інфармацыйная зброя - гэта ўсведамленне нашых народаў", - дадаў А. Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік канстатаваў, што "вайна за розум людзей фактычна ўжо вядзецца". "У арсенале новых крыжакоў - падмена духоўных і маральных каштоўнасцей, знішчэнне гістарычнай памяці народа, насаджэнне міжэтычнай і міжканфесійнай варожасці ", - сказаў А. Лукашэнка. Ён лічыць, што "такая вайна мае канкрэтную стратэгічную мэту ў выглядзе прымусовых змен палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржаваў, якія ажыццяўляюць незалежны курс развіцця"."Таму калектыўна супрацьстаяць гэтай экспансіі - азначае рэальна ўзмацніць узровень бяспекі нашык краін і СНД у цэлым", - заявіў беларускі кіраўнік.

А. Лукашэнка ўпэўнены, што "фарміраванне адзінага разумення сусветных працэсаў, якія адбываюцца ў інфармацыйнай сферы і закранаюць жыццёванеабходныя інтарэсы СНД - адна з асноўных задач вашых структур".

А. Лукашэнка таксама сказаў, што кіраўніцтва краін-сябраў СНД "ад разведак чакае дакладную і эфектыўную карціну сітуацыі, якая складаецца па перыметру Супольнасці"."У незалежнасці ад рэгіёна кожная выяўленая негатыўная тэндэнцыя або пагроза калектыўнай бяспеке павінна аўтаматычна станавіцца прадметам вашай пільнай увагі", - заявіў Лукашэнка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: