Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КГБ цісне на сябраў «Моладзі БНФ»
12:27, 28/09/2006

У аўторак, 26 верасьня, у 11:40 раніцы сябру моладзі БНФ Паўлу Краўчанку пазваніў на хатні тэлефон невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Пасьля кароткай размовы супрацоўнік прапанаваў Паўлу прыйсьці ва ўстанову Камітэту для дэталёвай размовы.

“Тэлефонны званок нашаму сябру ёсьць сьведчаньнем пачатку актыўнага нагляду за моладзьдзю БНФ з боку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, – камэнтуе сытуацыю старшыня моладзі БНФ, юрыст Алесь Каліта. - Фармат тэлефоннага званка, па сутнасьці, ананімнага, дазваляе меркаваць, што ў дачыненьні Паўла Краўчанкі была прынятая спроба прамацаць глебу, а таксама знайсьці сваіх сексотаў унутры нашай арганізацыі. Хачу заявіць, што любыя спробы ўціску на сябраў моладзі БНФ з боку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі будуць расцэненыя мною, а таксама ўсім кіраўніцтвам моладзі БНФ як замахі на свабоду й асабістую недатыкальнасьць нашых сябраў. У выпадку паўтору такіх дзеяньняў мы абяцаем правесьці кампанію уціску на супрацоўнікаў КДБ шляхам публічнага інфармаваньня насельніцтва пра іх неабдуманую й часам незаконную дзейнасьць з мэтаю ўзьняцьця гэтай праблемы ня толькі на нацыянальным, але й на міжнародным узроўні”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: