Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка збіраецца «узмацніць» КДБ 13:04, 28/09/2006
Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці пашырэння ўзаемадзейнасці органаў бяспекі і разведвальных служб дзяржаў СНД па супрацьдзеянню існуючым выклікам і пагрозам. "Ва ўмовах дынамічнага змянення характару пагроз міжнароднай бяспекі, пытанне аб аб`яднанні намаганняў нашых спецслужб па самаму шырокаму спектру праблем стаіць як ніколі востра", – заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў Мінску з кіраўнікамі дэлегацый, прымаючых удзел у 7-ым пасяджэнні Нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных служб краін Садружнасці. Кажучы пра ролю органаў бяспекі Беларусі ў дзяржаве, А. Лукашека адзначыў: "Як бы нас не крытыкавалі, але мы маем намер узмацніць Камітэт дзяржаўнай бяспекі". "Без магутнай арганізацыі дзяржаўнай бяспекі нельга забяспечыць бяспеку дзяржавы, нават ядзернай дзяржавы", – сказаў Лукашэнка.
Як адзначыў А. Лукашэнка, "супрацьдзеянне міжнароднаму тэрарызму, рэлігійнаму экстрымізму і транснацыянальнай злачыннасці, змаганне з незаконным абаротам наркотыкаў, зброі і выбуховымі рэчывамі – вось толькі няпоўны пералік задач, якія нам належыць вырашыць. Мы павінны стварыць у масштабах СНД сваеасаблівую адзіную прастору для дзейнасці праваабарончых органаў і спецслужб", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
З яго слоў, "злачынны свет пасля распаду СССР не разваліўся. Іх звяз толькі ўзмацніўся". А. Лукашэнка канстатаваў, што "ў ЗША ўзмацняюцца разведвальныя службы, і вядома. Супраць каго яны накіраваны. Так чаму мы не кажам аб неабходнасці узмацнення ўзаемадзеяння нашых спецслужб?"
"Неабходна, каб мы захоўвалі гэтую лучнасць, але, безумоўна, без шкоды нацыянальнай карысці", - заявіў беларускі кіраўнік.
З яго словаў, узмацненне ўзаемадзейнасці спецслужб краін СНД дапускае "супольная рэакцыя спецслужб на кожную ўзнікаючую пагрозу". "Гэта датычыцца сінхранізацыі прававых, інфармацыйных, аператыўных, тэхнічных і іншых механізмаў іх працы. Тады злачынец, які перасякае мяжу СНД дзе-небудзь у Таджыкістане, няўхільна трапляе ў поле зроку спецворганаў усёй Супольнасці ад Уладзівастока да Брэста", - сказаў А. Лукашэнка. У гэтай сувязі, з яго слоў, "такая схема патрабуе дамініравання калектыўных інтарэсаў, і мы павінны ставіцца да гэтага як да аксіомы, не спрабючы разарваць адзіную прастору небяспечнасці і расцягнуць яго по нацыянальных кватэрах".
Лукашэнка адзначыў, што ў цяперашні час супрацоўніцтва ворганоў бяспекі і разведслужб СНД рэалізуецца ў шматбаковым фармаце, "але болей інтэнсіўна яно разгортваецца ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва". "Практыкай аказаліся запатрабаваны аптымальныя формы ў сферы разведвальнай дзейнасці", - сказаў Лукашэнка. У прыватнасці, з яго слоў, гэта інфармацыйны абмен, кансультацыі і навучанне супрацоўнікаў, арганізацыя сумесных даследаванняў. "Аднак, мы павінны пільна глядзець у будучыню, настойліва шукаць, гібка, а галоўнае, аператыўна выкарыстоўваць новыя формы аб`яднання намаганняў у гэтай сферы," - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Ён сказаў, што сучаснае становішча дае таму безліч прыкладаў. "Ні геагрыфічная аддалёнасць, ні рэлігійныя і ідэалагічныя адрозненні, не з`яўляюцца перашкодай, калі гутарка ідзе пра супрацоўніцтва ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі. Прыклад таму - падзеі пасля 11 верасня 2001 года, калі ў ЗША мабілізавалі ўсе намаганні на барацьбу з міжнародным тэрарызмам," - заявіў Лукашэнка.
Кажучы пра ролю ворганаў бяспекі Беларусі ў дзяржаве, А. Лукашэнка адзначыў: "Як бы нас не крытыкавалі, але мы павінны ўзмацніць Камітэт дзяржаўнай бяспекі"."Без магутнай арганізацыі дзяржаўнай бяспекі нельга забяспечыць бяспеку дзяржавы, нават ядзернай дзяржавы", - сказаў ён.
У сваю чаргу дырэктар Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі Сяргей Лебядзеў заявіў аб неабходнасці наладжвання шчыльнага ўзаемадзеяння спецслужб краін СНД, "таму што мы жывем у адной геаграфічнай прасторы". "Сёння існуе глабальны характар пагроз нашым дзяржавам, што ўсведамляюць і ў нас, і на Захадзе. Нельга ў адзіноце перамагчы міжнародны тэрарызм, арганізаваную злачыннасць і міжнародных кантрабандыстаў".