Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міжнародныя арганізацыі павінны вызначыць, адкуль у Беларусі сродкі на правядзенне "пратэкцыянісцкай, патэрналісцкай палітыкі", заявіў спецдакладчык ААН па правах чалавека Адрыян Севярын. Па яго меркаванню, "нерэфармаваная" эканоміка Беларусі не мае сіл забяспечыць сваімі сродкамі такую сацыяльную праграму." Адпаведныя міжнародныя стуктуры павінны прасачыць, ці не паходзяць дададковыя эканамічныя фонды з якой-небудзь незаконнай дзейнасці", - заявіў А. Севярын.
Нагадаем, што ў прадстаўленым у аўторак Савету ААН па правах чалавека дакладзе пра сітуацыю ў краіне А. Севярын паведаміў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршылася. Дакладчык звярнуў асаблівую ўвагу на прэзідэнскія выбары, якія адбыліся ў сакавіку. Спецдакладчык падкрэсліў, што не можа назваць выбары сумленнымі і свабоднымі. У дакладзе ён таксама казаў аб арыштах прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і СМІ і аб выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і журналістаў.
А. Севярын асабліва падкрэсліў, што ўсю прадстаўленую ў дакладзе інфармацыю старанна правяралі розныя структуры Савета ААН па правах чалавека. "Нашы вынікі поўнасцю супалі," - заявіў спецдакладчык.
У сваіх рэкамендацыях краінам - членам ААН і Еўрапейскаму звязу А. Севярын адзначыў, што памылкова "патрабаваць ад Беларусі якіх-небудзь палітычных змен, але неабходна дамовіцца аб змяненні паводзін датычна супрацоўніцтва". Беларускія ўлады не супрацоўнічаюць з А. Севярынам з моманту яго назначэння спецдакладчыкам па сітуацыі датычнай да правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе.
А. Севярын падкрэсліў, што ў выпадку прадаўжэння яго паўнамоцтваў у якасьці спецдакладчыка па Беларусі ён плануе і далей сачыць за сітуацыяй у рэспубліке, сустракацца з прадстаўнікамі краіны, каб атрымаць інфармацыю "з першых рук".