Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аквапарк на кляштарных могілках
13:50, 28/09/2006

Згодна з указам Лукашэнкі №330 працягваецца радыкальная перабудова гістарычнага цэнтра Менску. У раёне ГУМа плянуецца цяпер узьвесьці вялікі культурна-забаўляльны комплекс з паркінгам і... аквапаркам. Звацца ён будзе «Новый Центр XXI век».

Ужо створанае адмысловае ААТ на чале з Аляксандрам Насенкам. Арганізацыя, што ён ачоліў, ёсьць цяпер, згодна з пастановаю Менгарвыканкаму, генэральным замоўцам дэталёвае пляніроўкі квартала ў межах праспэкта Скарыны (Незалежнасьці), вуліцаў Леніна, Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай.

Як паведамляе газэта «Наша Ніва», раней тут быў заможны кляштар бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятых Схалястыкі й Войцаха. Пазьней у гэтым храме, пераробленым на праваслаўны капыл, была абвешчаная аўтакефалія Беларускае праваслаўнае царквы. У 1969-м гэты храм разам са старасьвецкім кляштарам узарвалі. У 1970-я гады ягоныя падмуркі дасьледаваў Зянон Пазьняк.

Абапал старадаўніх руінаў і цьвінтара кляшатру бэнэдыктынак стаяць цяпер будынкі кінатэатра «Перамога», пракуратуры й некалькі старых камянічак.

Паводле словаў дырэктара ААТ «Новый Центр XXI век», рашэньне аб пачатку будоўлі будзе прынятае пасьля зацьвярджэньня пляніроўкі квартала. Вядома, што ў ім разьмесьцяцца вялікі шматузроўневы паркінг, боўлінг-клюб, гатэль, бар, кавярня, гандлёвыя прадпрыемствы і аквапарк. Гэты выключны праект, паводле сп. Насенкі, мае быць ацэнены ў 10-25 мільёнаў даляраў. На рэстаўрацыю ці ўзнаўленьне здабыткаў менскага дойлідзтва выдаткаваньне гэткіх грошай не прадбачыцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: