Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд не прыняў рашэньня адносна Вікі Мароз 15:31, 28/09/2006
Сёньня ў Генуэскім Палацы юстыцыі адбылося паседжаньне апэляцыйнага суду, які мусіць вырашыць пытаньне адносна лёсу 10-гадовай беларускі Вікі Мароз. Першае паседжаньне доўжылася гадзіну. Судзьдзя заявіў, што рашэньне будзе прынятае праз некалькі дзён.
Як паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на італьянскую прэсу, на судовым паседжаньні акрамя адвакатаў і прадстаўнікоў пракуратуры прысутнічала сямейная пара Джуста-Барначын і беларускі амбасадар Аляксей Скрыпко.
Выданьні пішуць, што пазьней да судовай адказнасьці будуць прыцягнутыя абедзьве бабулі –маці Алесандра і Марыі, якія ўчора ў інтэрвію мясцовай прэсе прызналіся ў выкраданьні дзяўчынкі. Абедзьве жанчыны матывавалі свае дзеяньні, тым што дзяўчо гаварыла пра суіцыд ў выпадку яе вяртаньня дадому ў Беларусь. Як сьведчаць назіральнікі, максымальны прысуд, які можа чакаць бабуль, грашовы штраф. Адна з бабуляў заявіла, што не шкадуе аб сваім учынку, паколькі рабіла ўсё зь любоўю да дзяўчынкі.
У італьянскіх выданьнях зьмешчаныя таксама фатаграфіі выкрадальніц, домік у Альпах, дзе хавалі Віку Мароз. Здымкаў дзяўчынкі, а таксама яе відэа зь ёй, італьянскія СМІ не перадаюць. Паводле італьянскіх законаў гэта забаронена.