Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супрацоўнікі КДБ дапытваюць студэнтаў
11:17, 29/09/2006

У Гомелі перасьледу падвергліся грамадзкія актывісты Вольга Буранкова і Сяргей Палуян. Прафілактычныя гутаркі з імі спрабавалі весьці супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласьці.

Як паведамляе сайт гомельскай грамадзкай арганізацыі “Гарт”, напярэдадні Сяргея Палуяна, які навучаецца ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф.Скарыны, выклікалі да ўнівэрсытэцкага ваенкому нібыта выправіць нейкія хібы ў дакумэнтах. Падчас гэтага наведваньня студэнту прапанавалі прайсьці ў кабінет на чацьвёртым паверсе галоўнага ўнівэрсытэцкага корпусу з красамоўнаю шыльдаю "Сьпецадзьдзел". Тут маладзёна ўжо чакаў чалавек, які назваўся супрацоўнікам Камітэта дзяржбясьпекі.

Супрацоўнік пачаў цікавіцца мейсцам працы бацькоў студэнта, задаў некалькі агульных пытаньняў. Пасьля гэтага ён пачаў пытацца пра ўдзел Сяргея ў штомесяцовых акцыях салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі і палітзьняволенымі. Зразумеўшы, што нармалёвае размовы не адбудзецца і аніякіх фактаў у верасьнёвую справаздачу дадаць не атрымаецца, пільны супрацоўнік КДБ размову скончыў.

Наступнай была дапытана актывістка Вольга Буранкова. Выставіўшы за дзьверы дэкана матэматычнага факультэта Аляксандра Жогаля, супрацоўнік КДБ галянтна прапанаваў дзяўчыне прысесьці і назваўся Дзьмітрыем Іваненкам. Чэкіст аднак адмовіўся паказаць сваё пасьведчаньне. У адказ актывістка ўзьнялася ды выйшла з памяшканьня, спасылаючыся, што ня гутарыць зь незнаёмымі. Гэтым студэнтка надта зьдзівіла дэкана, які чакаў у калідоры.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: