Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржапарат чакаюць новыя «чысткі» 16:07, 02/10/2006
Аляксандр Лукашэнка патрабаваў ад прэм`ер-мінстра выканання задачы па скарачэнню колькасці дзяржаўнага апарату і зацвердзіў прапанаваную ўрадам структуру абласных выканаўчых камітэтаў.
"Кіраўнік дзяржавы праінфармаваў аб выкананні яго даручэння па ўдасканаленні структуры ўрада. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу правесці адпаведную карэктыроўку дзеля таго, каб у працы выканаўчай улады падняць значэнне дэпартаментаў, створаных у складзе ўрада", - заявілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе Лукашэнкі.
Датычна колькаснага складу ўрада А. Лукашэнка "ухваліў падыходы прэм`ер-міністра ў гэтым пытанні. Нармальная праца міністэрстваў і ведамстваў будзе забяспечана за кошт унутранай перагрупоўкі без дадатковага павелічэння колькасці", - адзначылі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Там паінфармавалі, што А. Лукашэнка зацвердзіў прапанаваную ўрадам тыпавую структуру аблвыканкамаў, у адпаведнасці з якой у старшыні аблвыканкаму будзе пяць намеснікаў. У складзе аблвыканкамаў таксама мяркуецца наяўнасць асноўных камітэтаў: па эканоміцы, па сельскай гаспадарцы, сацыяльным пытанням, ідэалагічнай працы, паведамілі ў прэс-службе.