Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл: Эўразьвяз меў бы скончыцца прыёмам Беларусі і Украіны
17:18, 02/10/2006

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл у нядзельным інтэрвію чэскаму тэлебачаньню адказаў на пытаньні адносна будучыні Эўразьвязу. На думку Гавэла, перш за ўсё неабходна вызначыць цывілізацыйную граніцу, на якой пашырэньне ЭЗ завершыцца. Гавэл мяркуе, што гэта граніца ляжыць паміж Расеяй і Беларусьсю. “Я мяркую, што балканскія краіны Сэрбія, Албанія аднойчы, калі б туды хацелі, калі б выканалі ўмовы, павінны да яго (ЭЗ) належаць, гэтаксама як Беларусь і Украіна. Але на гэтым канец, далей пачынаецца іншае кола цывілізацыі, іншы сьвет, які павінен мець гарманічныя сувязі з гэтым сьветам. Гарманічным гэтае дачыненьне будзе толькі ў тым выпадку, калі будзе ясная мяжа, дзе адзін сьвет сканчаецца, а другі пачынаецца”, -- сказаў аўтарытэты палітык.

“Радыё Свабода” падае інтэрв’ю Вацлава Гавэла цалкам:

(Карэспандэнт чэскага тэлебачаньня): “З эрапейскай “дваццацьпяцёркі” неўзабаве стане “дваццацьсямёрка”, да Эўропы далучацца Баўгарыя і Румынія. Эўразьвяз, як мы маглі бачыць у мінулыя гады, не быў здольны на глыбейшыя, істотныя зьмены, уключаючы і зьмену эўрапейскай Канстытуцыі. Ці не маеце Вы перасьцярогі з раздрабленьня, ці нават распаду Эўрапейскага Зьвязу?”

(Вацлаў Гавэл:) “ Я такой перасьцярогі не маю. Але Эўразьвяз сам па сабе – унікальная садружнасьць. Упершыню ў гісторыі Эўропа так доўга жыве без вайны, і гэта ў значнай ступені дзякуючы аб’яднаўчаму працэсу. Мы вывозілі сусьветныя войны ў цэлы сьвет, цяпер маем шанец вывозіць натхненьне... А ўрэшце я лічу тэхнічнай справай, калі будзе прынятая эўрапейская Канстытуцыя – сёлета ці праз пяць ці шэсьць гадоў...

(Карэспандэнт:) “ ... Але дэ факта мы з вамі зьяўляемся сьведкамі размяльчэньня Эўропы. Заўважце, што і тыя, каго называюць эўраскептыкамі, раптам сталі выступаць за далейшае пашырэньне ЭЗ”.

(Гавэл: ) Яны за тое расшэньне, магчыма, таму, што хочуць бачыць Эўразьвяз бяззубым, бо, як будзе ён бясконца пашырацца, дык стане нейкай другой непатрэбнай ААН. А таму , як я кажу ў розных выступах, зьвяз мусіць вызначыцца ў сваіх каштоўнасьцях, якія вызнае і да якіх імкнецца, вызначыцца таксама , каго можа прыняць, а каго не, мусіць вызначыцца і геаграфічна. Але ЭЗ пакуль на гэта не мае з розных прычынаў жаданьня. Я ж паўтараю, што большасьць войнаў узьнікае з-за размазаных межаў.

Так, Расея, напрыклад, краіна, якая цягам стагодзьдзяў не ведае , дзе яна пачынаецца і дзе сканчаецца, і ад гэтага ўзьнікаюць бясконцыя праблемы. І паўтараць іх Эўразьвязу няварта. (Ён) мусіў быў заявіць, дзе пачынаецца і дзе сканчаецца...

Я мяркую, што балканскія краіны Сэрбія, Албанія аднойчы, калі б туды хацелі, калі б выканалі ўмовы, павінны да яго (ЭЗ) належаць, гэтаксама як Беларусь і Украіна. Але на гэтым канец, далей пачынаецца іншае кола цывілізацыі, іншы сьвет, які павінен мець гарманічныя сувязі з гэтым сьветам. Гарманічным гэтае дачыненьне будзе толькі ў тым выпадку, калі будзе ясная мяжа, дзе адзін сьвет сканчаецца, а другі пачынаецца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: