Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вінцук Вячорка: «Гэта абраза нашай мовы» 11:39, 02/10/2006
Лідэр Партыі БНФ В.Вячорка пракамэнтаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі пра беларускую мову, зробленыя на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў:
"Звычайна стараюся не камэнтаваць тых шматгадзінных спэктакляў. Але гэтым разам зачапіла мяне дэмагогія пра нашую мову: "Няпраўда, што мы не падтрымліваем беларускую мову, — мы яе падтрымліваем там, дзе гэта патрэбна". Вось жа толькі адзін факт пра такую "падтрымку" (з дасье Таварыства беларускае школы).
У апошнім навучальным годзе перад прыходам Лукашэнкі да ўлады -- 1993/94 -- у першых (падрыхтоўчых) клясах школаў па-беларуску вучыліся 76% дзяцей, а ў сталіцы 58,6%. Праз два гады -- ужо 37,9% па краіне, а ў Менску 19,5%. Сёлета толькі 21,4% першаклясьнікаў вучыцца па-беларуску, а значыць, мы апусьціліся ніжэй за вызначаны UNESCO бар`ер выжываньня мовы ў наступным пакаленьні. У Менску гэта -- няёмка і казаць -- 2,4%.
Маўчу ўжо пра закрыцьцё Беларускага гуманітарнага ліцэю й соцень менш вядомых беларускіх школаў. А заяву, нібыта многіх матэматычных тэрмінаў па-беларуску няма й быць ня можа, я разглядаю як наўпроставую абразу нашай мове й яе носьбітам".