Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
2 кастрычніка а 12-й у рэдакцыю газэты «Наша Ніва» затэлефанаваў дырэктар Дому літаратара Часлаў Праваловіч. Ён паведаміў, што ня можа даць вялікай залі Дому літаратара 5 кастрычніка а 19-й для правядзеньня вечарыны беларускай паэзіі і прэзэнтацыі кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік».
Ч.Праваловіч матываваў адмову тым, што там мае быць вячэрні спэктакль Тэатру беларускай драматургіі. У згаданым тэатры карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі, што акурат 5 кастрычніка спэктаклю ў Доме літаратара няма. Гэтай вечарынай у Менску мелася распачацца сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею «Нашай Нівы».
Пра новае месца і час вечарыны з удзелам герояў кніжкі А.Фядуты – Рыгора Барадуліна, Леры Сом, Міхася Скоблы, Юркі Голуба, Юр’я Пацюпы, Джэці, Людкі Сільновай, Алеся Бадака, Галіны Дубянецкай, Віктара Шніпа, Ірыны Багдановіч, Глеба Лабадзенкі, пакуль невядома.
Імпрэзы да стогадовага юбілею «Нашай Нівы» ўжо прайшлі ў Бэрліне. У Літве юбілей будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні. Рашэньне пра гэта прыняў Урад Літоўскай Рэспублікі.