Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заўтра адбудзецца судовае пасяджэньне па зыску да газэты «Товарищ» 16:45, 02/10/2006
Судовая справа па зыску да газэты “Товарищ” аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі будзе разглядацца заўтра ў 14.00 ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Пазоў да газеты “Товарищ” і прафсаюзнага актывіста, аўтара аднаго з артыкулаў выданьня Паўла Паддубскага падаў у суд старшыня асацыяцыі “Сталічнае таксі” Ігар Верхавец.
Да гэтага адбыліся дзьве дасудовыя сустрэчы судзьдзі з істцом і адказчыкамі. “Падчас гэтых перамоваў І. Верхаўцу прапаноўвалася выказаць свой пункт погляду на старонках “Товарища” – гэта нармальная практыка вырашэньня падобных канфліктных момантаў. Я двойчы выказваў гатоўнасць надрукаваць яго меркаваньне ў нашай газэце, - расказаў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар газеты “Товарищ” Сяргей Вазьняк. – Але мы не атрымалі ад аўтара пазову ніякага адказу і таму сустрэнемся заўтра ў судзе.”
Нагадаем, нагодай зыску стаў артыкул Паўла Паддубскага пад загалоўкам “Прыехалі ў прыгоннае права”, апублікаваны ў нумары “Товарища” ад 9 чэрвеня. У сваім матэрыяле прафсаюзны актывіст уздымаў праблемы, з якімі сутыкнуліся таксісты ў Менску пасьля зьмяненьня правілаў перавозкі пасажыраў, і разважаў, што новыя правілы на руку толькі некалькім буйным манапалістам на гэтым рынку працы. Ігар Верхавец згадваецца ў артыкуле толькі аднойчы: “сярод таксістаў існуе меркаваньне, што сытуацыя, якая склалася яму (І. Верхаўцу – пр. прэс-службы БАЖ) выгадная”. Старшыня асацыяцыі “Сталічнае таксі” палічыў такое меркаваньне абразьлівым і патрабуе праз суд кампэнсацыю: 15 млн. рублёў ад газеты і 15 млн. рублёў ад аўтара артыкула.