Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ярмошына «закручвае» апошнія «гайкі» 14:43, 02/10/2006
Сёння "палата прадстаўнікоў" прыняла ў першым і другім чытаннях законапраект аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы рэспублікі па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў. Старшыня Цэнтрвыканкама Беларусі Лідзія Ярмошына, прадстаўляючы законапраект, паведаміла, што праект прадугледжвае ўзмацненне адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства. У прыватнасці, пашыраны круг суб`ектаў, якія будуць прыцягнуты да такой адказнасці. У адрозненні ад дзеючага заканадаўства, якое ўсталёўвае адказнасць для кандыдатаў у Прэзідэнты і дэпутаты, прапаноўваецца ўвесці яе і для асоб, якія высоўваюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты і дэпутаты. Выбарчым камісіям будзе прадстаўлена права выносіць папярэджанні такім асобам, а пры паўторным парушэнні - адмаўляць у рэгістрацыі.
Уводзіцца таксама норма аб усталяванні адказнасці за выкарыстанне матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і грамадзян, міжнародных арганізацый асобамі, якія высоўваюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, дэпутаты. Як растлумачыла старшыня Цэнтрвыканкама, "дадзенае становішча абавяжа камісіі адмаўляць у рэгістрацыі тым, хто выкарыстоўвае такую дапамогу".
Акрамя таго, перадвыбарныя агітацыйныя матэрыялы павінны будуць вырабляцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Па меркаванню старшыні Цэнтрвыканкама, "наяўнасць гэтай нормы дазволіць усталяваць неабходны кантроль за выдаткоўваннем грашовых сродкаў, вылучаемых з рэспубліканскага бюджэту на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі". Законапраект усталёўвае прамую забарону на вытворчасць такой прадукцыі за межамі Беларусі.
Як адзначыла старшыня Цэнтрвыканкама, практыка правядзення выбараў такскама запатрабавала змянення тэрміна, на працягу якога не дазваляецца апублікаванне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, рэферэндумамі і прагнозаў іх вынікаў. Прапаноўваецца паменшыць гэты тэрмін з 10 да 5 дзён да выбараў або рэферэндума. Па словах Лідзіі Ярмошынай, "гэта будзе лагічна, бо датэрміновае галасаванне пачынаецца за 5 дзён да выбараў".
Законапраект змяняе таксама парадак правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. Сходы, якія арганізуюцца па-за памяшканнямі з мэтай агітацыі, будуць аднесеныя да кампетэнцыі Закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліке Беларусь". Разглядаць заяўкі кандыдатаў на правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі гарадскія ўлады будуць абавязаныя ў трохдзённы тэрмін з моманту іх падачы.
Адзначым, што адпаведныя змены і дадаткі ўносяцца ў законы "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь", "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліке Беларусь" і Выбарчы кодэкс.
Як мы ўжо паведамлялі, найбольш істотным новаўвядзеннем з`яуляецца змена парадку вызначэння вынікаў галасавання падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У законапраекце прапаноўваецца ўжыць мажарытарную сістэму адноснай большасці, паводле якой мясцовыя выбары будуць праходзіць у адзін тур. Абраны у дэпутаты масцовага Савету будзе той кандыдат, які атрымае найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, пры ўмове, што выбары адбыліся. Як падкрэсліла Лідзія Ярмошына, дадзенае правіла ўводзіцца толькі для мясцовых выбараў.
Правядзенне мясцовай выбарчай кампаніі ў адзін тур пацягне значнае скарачэнне бюджэтных выдаткаў. У бюджэце Беларусі на правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў запланавана Br28,5 млрд пры гэтым Br6,1 млрд. - гэта грошы, неабходныя для арганізацыі другога тура галасавання. Але галоўнае, адзначыла Лідзія Ярмошына, мясцовыя Саветы дэпутатаў ужо ў першым туры будуць сфармаваныя ў правамоцным складзе.