Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маладзёвы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе ў Магілёве, сёння быў шпіталяваны ў 1-ы гарадскі шпіталь абласнога цэнтра. Аб гэтым БелаПАН паведаміла грамадская актывістка Крысціна Шацікава.
З яе слоў, А. Фінькевіча шпіталявалі ў інфекцыйнае аддзяленне.
- Нядаўна А. Фінькевічу зрабілі аперацыю на ступнях ног. Нягледзячы на тое, што пасля аперацыі ён павінен быў заставацца ў шпіталі, супрацоўнікі міліцыі забралі яго адтуль. У пакоі, дзе жыве Фінькевіч, пабіта акно, і тэмпература там такая ж, як і знадворку. Натуральна, у А. Фінькевіча абвастрыліся захворванні, - паведаміла К. Шацікава.
Яна падкрэсліла, што спатканні з Фінькевічам у шпіталі забароненыя.
- Яму толькі можна памахаць рукой з вакна палаты, - адзначыла К. Шацікава.
Нагадаем, 10 траўня судом Першамайскага раёна г. Менска А. Фінькевіч быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі. Суд палічыў яго вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 ар. 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства). А. Фінькевіч быў затрыманы ў Менску ўначы 30 студзеня цяперашняга года за нанясенне на сцяну графіці "Мы жадаем новага!".