Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуска падарвалася на «чачэнскай» расцяжцы?
10:19, 03/10/2006

Дваццацідвухгадовая дзяўчына ўвечары 1 кастрычніка падарвалася на невядомым баяпрыпасе падчас збору грыбоў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Стан дзяўчыны цяжкі. У яе раненне абедзьвух ног, аскепкавыя пераломы, ірваная рана правага сцягна. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца паведамляць, які баепрыпас падарваўся ў лесе пад Баранавічамі. Між тым, "Комсомольская правда в Беларуси" піша, што дзяўчына падарвалася на так званай "чачэнскай " расцяжцы.

Разам з жаніхом 22-гадовая Юля збірала грыбы ў лесе пад Баранавічамі.

Бабуля Юлі, якая жыве ў вёсцы Стрымілаўшчына, дагэтуль толкам не ведае, што здарылася з унучкаю ў нядзелю, 1 кастрычніка.

- Увечар дайшлі і сказалі, што Юля падарвалася, - плача ў тэлефонную трубку Зоя Іосіфаўна. - Як, што, не кажуць. Яны ж з Дзянісам, жаніх гэта яе з Малай Сваротвы, раніцай кароў пайшлі пасвіць. А потым у лес за грыбамі... Там яна і нарвалася на нейкую расцяжку, гавораць... Можа браканьеры на кабаноў паставілі, а, можа, яшчэ хто... Ды вы лепш у Дзяніса спытайцеся.

Дзяніс вельмі неахвотна паведамляў пра падзеі, якія адбыліся ў нядзелю.

- Бацька падмяніў нас з Юляй, і мы пайшлі ў лес. Зайшлі на метраў дзвесце. Ідзем, перагаворваемся. Яна ад мяне ў метрах пятнаццаці была, раптам чую моцны такі выбух, потым яе крык. Я бегам да яе, а Юля ляжыць на зямлі ўся ў крыві. на нагах вышэй каленаў наогул жывога месца не засталося.

Хлопец падхапіў нявесту на рукі і панёс далей ад месца выбуху. Юля ўсю дарогу плакала і стагнала. Параненую дзяўчыну хлопец пакінуў з бацькам, а сам пабег за дапамогай у вёску, размешчаную ў кіламетры ад поля. Дыстанцыю ў кіламетр ён пераадолеў хутчэй любога спрынтара. У вёсцы хутка знайшоў машыну, на якой Юлю і адвезлі ў шпіталь.

Напрыканцы журналісты задалі Дзянісу галоўнае пытанне:

- Юля на расцяжцы падарвалася?

- А вы адкуль ведаеце? - асалапеў хлопец. - Міліцыя мне забараніла аб гэтым гаварыць. Пытайцеся ў іх.

Нажаль, атрымаць якія-небудзь каментары ад кіраўніцтва Баранавіцкага РАЎС не прадставілася магчымым. На момант падпісання нумара ў друк міліцэйскае кіраўніцтва ў поўным складзе знаходзілася ў лесе на месцы выбуху, мабільнікі там не бралі.

Званок у лякарню

- Стан дзяўчыны цяжкі, - паведамілі "КП в Беларуси" лекары Баранавіцкай лякарні, дзе зараз знаходзіцца Юля. - У яе раненне абедзьвух ног, аскепкавыя пераломы, ірваная рана правага сцягна.

- На чым жа гэта так можна падарвацца?

- Міліцыя кажа, што яна падарвалася на баепрыпасе неўсталяванага прыкладу. Зараз тып гэтай выбуховай прылады вызначаюць адмыслоўцы-выбуховатэхнікі.

- Скажыце, Юля хадзіць зможа?

- Мы для гэтага будзем рабіць усё магчымае.

Сяргей ЯРУШЧЭНКА, дырактар Баранавіцкага лесгаса: Расцяжкі ставяць браканьеры ў Сібіры і бандыты ў Чачні.

- Сяргей Уладзіміравіч, - дазваніліся журналісты да Баранавіцкага лесгаса, - чулі, у вашым раёне дзяўчына падарвалася на расцяжцы? Нібы браканьеры на кабаноў паставілі.

- Наколькі я ведаю, нашы браканьеры дагэтуль расцяжкамі не карысталіся. Яны хутчэй ёсць у браканьераў у Сібіры і бандытаў у Чачні.



Фота "Комсомольская правда в Беларуси"

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: