Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былога гендырэктара «Нафтана» прысудзілі да 4 гадоў калоніі 17:02, 03/10/2006
У Вярхоўным судзе Беларусі сёння адбылося абвяшчэнне прысуду па справе былых кіраўнікоў ААТ "Нафтан". Суд прызнаў былога генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан" Канстанціна Часнавіцкага і галоўнага адмыслоўцу адзела маркетынгу прадпрыемства Сяргея Мартынава вінаватымі ў пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасці, спалучанай з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, і прызначыў кожнаму з іх пакаранне ў выглядзе 4 год пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна ў калоніі агульнага рэжыму. Суд таксама пастанавіў спагнаць у карысць дзяржавы пазапраўна атрыманы прыбытак з Канстанціна Часнавіцкага ў памеры Br3,9 млрд, а з Сяргея Мартынава - Br125,4 млн.
Грашовыя сродкі Часнавіцкага ў памеры $1,2 млн., якія знаходзіліся на валютным рахунку, будуць звернутыя ў якасці пакрыцця пазапраўна атрыманага прыбытку.
Намеснік гендырэктара Зміцер Бандарчук прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовым становішчам, пацягнуўшым цяжкія вынікі. Ён прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд пастанавіў спагнаць з яго ў карысць ААТ "Нафтан" Br820 млн.
Судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан" Канстанціна Часнавіцкага, яго намесніка Зміцера Бандарчука і галоўнага адмыслоўцы аддзела маркетынгу Сяргея Мартынава пачалося ў Вярхоўным судзе ў ліпені цяперашняга года. Абвінавачваным ставілася ў віну нанясенне шкоды на суму больш $3,7 млн.