Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Рар: «Разарваўшы адносіны з Расеяй, Лукашэнка застанецца ў поўным вакуўме»
12:16, 03/10/2006

Эксперт Нямецкага таварыства знешняй палітыкі пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб магчымым разрыве беларуска-расейскіх адносінаў у выпадку падвышэння коштаў на газ. "Я думаю, што такая заява, хутчэй, з вобласці істэрычных заяў, якія Лукашэнка рабіў ужо ў папярэднія гады, ён хоча выкарыстаць апошні джокер, які ў яго ёсць для таго, каб прымусіць Расею ісці на нейкія патуранні ў дачыненні да Беларусі. Беларусь не перабудавала сваю энергетычную эканоміку. За апошнія 15 год яна добраахвотна заставалася ў залежнасці ад Расеі, таму што атрымоўвала ад Расеі танны газ. На працягу апошніх двух-трох гадоў ёй неабходна б было зразумець, што кошты на газ не будуць заставацца такімі нізкімі. Тым болей, што яны растуць як у Расеі, так і на ўсёй постсавецкай прасторы. Я думаю, што гэта не апошняе слова Лукашэнкі, але разарваўшы адносіны з Расеяй, ён застанецца ў поўным вакуўме", - заявіў палітолаг у інтэрв`ю «Нямецкай хвалі».

Кажучы пра стан беларуска-расейскіх адносінаў, Аляксандр Рар адзначыў:

"Што датычыцца народаў або эліт двух краін, то тут усё больш меней нармалёва. Думаю, у самой Беларусі палітыка мадэрнізацыі Пуціна досыць папулярная. Натуральна, у вышэйшых эшалонах эліт Беларусі і Расеі зараз вядуцца спрэчкі, як будаваць адносіны паміж двума краінамі на працягу наступных 10 год. Расейская прапанова досыць ясная - аб`яднаная дзяржава, можа быць, не цалкам паглынанне Расеяй Беларусі, але нейкая структура, дзе Беларусь фактычна становіцца часткай Расеі. Гэтую прапанову Пуцін зрабіў тры гады таму назад. Ніхто ад яе не адмаўляўся. Я думаю, Расея працуе на тое, каб вернуцца да гэтага пытання праз рэферэндумы і ў Расеі, і ў Беларусі. У Беларусі сітуацыя больш складаная. Там досыць моцная апазіцыя, можа быць, не ў першых эшалонах эліты, або можа быць , на другім або трэцім узроўні, якая не супраць завязаць цесныя адносіны з Еўрапейскім Звязам. Такая ж значная частка эліт жадае мець гандлёвыя і эканамічныя адносіны з Расеяй, ну і Лукашэнка, які жадае цвёрда дамагацца сваіх асабістых эгаістычных інтарэсаў. Я не думаю, што ён зможа выдужаць у гэтай сітуацыі і з аднаго боку, прасіць Расею пастаўляць танны газ, з другога боку заставацца ў той ізаляцыі, у якой Беларусь сёння знаходзіцца", - лічыць эксперт.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: