Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віку Мароз хаваюць у рэабілітацыйным цэнтры пад Менскам 10:36, 03/10/2006
Гісторыя маленькай Вікі, за якой ўсе сачылі амаль месяц, скончылася вялікай нечаканасцю. Дзяўчынку вярнулі ў Беларусь у ноч з пятніцы на суботу - "Белавія" арганізавала нават адмысловы рэйс, каб прывезці з Італіі няшчаснага дзіцяці. Дарэчы, Віка была адпраўленая ў Беларусь нават да абвяшчэння рашэння апеляцыйнага суду Генуі, паседжанне якога прайшло ў мінулы чацвер, і рашэння якога так чакалі муж і жонка Джуста. Судовы вердыкт прагучаў, калі дзяўчынка была ўжо ў Беларусі. Але ён у любым выпадку не мог узрадваць італьянскую пару, якая марыла стаць бацькамі для беларускай сіраты.
Аб тым, як перавозілі Віку, інфармацыі не вельмі шмат. У аэрапорт яе прывезлі пад наглядам італьянскіх карабінераў, у Менск яе суправаджалі два італьянскіх медыка і прадстаўнікі беларускага боку. У менскім аэрапорце самалёт прызямліўся пасля паўночы, такім чынам, ніякай гучнай сустрэчы з радзімай не атрымалася. Куды Віку адвезлі з аэрапорту дагэтуль невядома. У суботу журналісты літаральна збіліся з ног, каб пазнаць, дзе ж дзяўчынка. І ўсё безвынікова. «Комсомольской правде в Беларуси» стала вядома толькі, што Віка знаходзіцца ў адным з сацыяльных прытулкаў Менскай вобласці.
У прынцыпе, такія меры засцярогі цалкам апраўданыя. У апошнія тыдні не зусім здароваму дзіцяці прыйшлося шмат чаго перажыць - агляды медыкаў у Італіі, судовыя разгляды, італьянскі прытулак, таемны начны пералёт у Менск. Словам, прыходзіць у сябе яна будз яшчэ доўга. Пакуль жа, гавораць, адчувае яна сябе нядрэнна, ужо гуляе з дзецьмі ў прытулку, увечар у нядзелю нават глядзела тэлевізар разам з усімі. А сёння Віка сустрэнецца са сваім старэйшым братам Сашам, які ужо другі год жыве ў прыёмнай сям`і пад Менскам.
Што чакае дзяўчынку далей? Магчыма, што ёй у самы найблізкі час знойдуць прыёмную сям`ю. Ці змогуць тады муж і жонка Джуста яшчэ раз паспрабаваць яе ўдачарыць?