Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Наваполацку пачаў палітычную галадоўку пэнсіянэр 13:07, 04/10/2006
Раніцай 4 кастрычніка ў Наваполацку распачаў палітычную галадоўку пэнсіянэр, сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік. Ён галадае на знак салідарнасьці са зьняволеным палітыкам Аляксандрам Казуліным.
Вось як пракамэнтаваў сытуацыю для «Радыё Свабода» Анатоль Кулік:
- Даведаўшыся пра зварот палітвязьня Аляксандра Казуліна да грамадзянаў нашай роднай Беларусі й даведаўшыся пра ягоны намер распачаць з 20 кастрычніка бестэрміновую галадоўку, на знак падтрымкі яго і іншых палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі, я таксама пачынаю з 4 кастрычніка галадоўку. Гэта мой унёсак у тую барацьбу, якую вядзе наша прагрэсіўная моладзь і інтэлігенцыя. Трэба падтрымаць — можа, іншымі ўчынкамі, тых людзей, якія гатовыя пакласьці свае жыцьці за нашу Беларусь.
Паводле Анатоля Куліка, ягоная галадоўка працягнецца да 20 кастрычніка. У красавіку актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі ўжо трымаў двухтыднёвую галадоўку, пратэстуючы супраць парушэньня Канстытуцыі падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбарах.