Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грамадскага актывіста праверылі на мяжы 14:27, 04/10/2006
Грамадскаму актывісту Сяргею Салашу беларускія памежнікі зладзілі ўзмоцненую праверку. Гэта адбылося, калі актывіст вяртаўся на радзіму з Украіны.
"На беларускай мяжы ўчынілі вобшук. Спачатку забралі пашпарт, і нешта там доўга спраўджвалі, выглядалі. Дзесьці праз хвілінаў 10 вярнуліся разам з начальнікам змены мытні і ў досыць грубай форме (кшталту "Пад`ём!") пачалі правяраць мае рэчы. Зразумела, што я адпаведна адрэагаваў. Ім таксама стала ў пэўны момант няёмка, і дагляд яны спынілі. Іх цікавілі найперш носьбіты інфармацыі — усялякія флэшкі і г. д. Але нічога яны не знайшлі", -- распавёў Салаш “Еўрапейскаму радыё”.