Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўропу турбуе газавы канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю
13:45, 04/10/2006

Еўрапейскія краіны заклапочаныя будучымі пастаўкамі газу з Расеі з-за праблем у адносінах апошняй з Украінай і Беларуссю. Аб гэтым, як паведамляе ўкраінскі часопіс «Корреспондент», сказаў аналітык з оксфардскага даследчага інстытута па энергетычных праблемах Джонатан Стэрн. Пры гэтым ён падкрэсліў, энергетычныя спрэчкі паміж Расеяй і краінамі, праз якія газ паступае ў Еўропу, не будуць вырашаныя ў бліжайшы час, што можа прывесці да перабояў у пастаўках газу з Расеі.

У студзені 2006 года газавы крызіс, калі Расея спыніла пастаўкі газу ва Ўкраіну з-за каштовых рознагалоссяў, адбіўся практычна на ўсіх еўрапейскіх краінах. Еўропа атрымоўвае чвэрць неабходнага ёй газу з Расеі праз газаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Ўкраіны і Беларусі.

"Праблемы Расеі з транзістнымі краінамі носяць пераважна палітычны і эканамічны характар і іх складана вырашыць за кароткі тэрмін", - сказаў Стэрн. "На працягу гэтага часу ў Еўропе будзе захоўвацца напружанае становішча з нагоды расейскага экспарту газу, асабліва ў зімовы перыяд", - дадаў ён.

На мінулым тыдні Беларусь заявіла аб спыненні адносінаў з Масквой, калі Расея рэзка падніме кошты на газ. Расейскі газавы манапаліст "Газпрам" жадае падвысіць кошты на газ для Беларусі ў чатыры разы ў наступным годзе.

"Газпрам" паведаміў, што падвысіць кошты на газ, калі Беларусь не прыслабіць кантроль над сеткай газаправодаў. Для Украіны кошты на газ не зменяцца ў наступным годзе, – паведаміў "Газпрам". Рашэнне па Украіне было прынята, нягледзячы на рост коштаў на газ, які "Газпрам" купляе ў Цэнтральнай Азіі, што прывяло да некаторай няўпэўненнасці з нагоды будучых перамоў аб коштавай палітыцы.

У доўгатэрміновай перспектыве асноўным фактарам магчымай нестабільнасці паставак газу з Расеі ў Еўропу будзе рост унутранага попыту на паліва. Стэрн сказаў, што да 2010 года ўнутраны попыт будзе вызначаць аб`ёмы расейскага газавага экспарту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: